Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.
Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полi залаты контур Дзяржаўнай гранiцы Рэспублiкi Беларусь, накладзены на залатыя промнi сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзiцца пяцiканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамi канюшыны, злева — кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкi напiсаны золатам словы «Рэспублiка Беларусь».
Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.
За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.
У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2]. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе[3], згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года[4]. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь[5].
Герб Вялікага Княства Літоўскага (1366—1795) | |
Герб Рэчы Паспалітай (1569—1795) | |
Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882 | |
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1920—1927) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1927—1937) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1937—1938) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1938—1949) | |
Герб Беларусi Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1958—1981) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1981—1991) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (1991—1995) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (1995—2012) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (2012—2020) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (з 2021) |