wd wp Пошук:

Канюшына альпійская

Канюшы́на альпійская[3][4], Пералётнік чырвоны[5], Пржалётнік[6][7] (Trifolium alpestre) — кветкавая расліна роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая, мякка апушаная прыціснутымі валаскамі расліна Карэнішча тоўстае паўзучае. Сцеблы пухнатыя 3—10 см вышынёй. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, каля асновы клінаватыя, дробна- і востра-зубчастыя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі буйныя, бялёса-чырвоныя, сабраныя ў адзіночныя галоўчатыя суквецці на верхавінках сцябла. Плод — аднанасенны струк.

Распаўсюджанне

Расце ў альпійскім поясе гор, дзе жыве на прыступках і ў расколінах скал, радзей у шчабністай тундры і пустынна-стэпавых далінах рэк. Распаўсюджаны ў Еўрапейскай частцы былога СССР (цэнтральныя і паўднёвыя раёны), у горным Крыме, на Каўказе (за выключэннем Заходняга Закаўказзя), у гарах Цэнтральнага і Паўднёва-Усходняга Алтая.

Хімічны склад

Ад іншых відаў канюшыны адрозніваецца больш высокім утрыманнем бялку ў лісці і кветках. У кветках таксама ўтрымліваецца аспарагінавая і глютамінавая кіслата, вітаміны C, P, B, каратын. У «Раслінных рэсурсах СССР», акрамя таго, адзначана наяўнасць фенолкарбонавых кіслот і флаваноідаў.

Класіфікацыя

Від Канюшына альпійская уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына альпійская
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Гаспадарчае выкарыстанне

Канюшына альпійская добра есца скатом, ён таксама можа выкарыстоўвацца для азелянення на газонах.

Выкарыстанне ў медыцыне

У народнай алтайскай медыцыне трава канюшыны альпійскай у выглядзе адвараў ўжываецца пры прастудзе, кашлі, пры хваробах печані і маткавых крывацёках.

Фотагалерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Канюшына
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1763 годзе
Катэгорыя·Кармавыя расліны