wd wp Пошук:

Канстанцін Станіслававіч Шадурскі

Канстанцін Станіслававіч Шаду́рскі[1] (руск.: Шадурский Константин Станиславович; 31 сакавіка 1912 — 12 студзеня 1983) — вучоны ў галіне фармакалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар (1948).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Каінск Томскай губерні[2]. У 1929 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1933 годзе — Томскі медыцынскі інстытут і застаўся ў аспірантуры на кафедры фармакалогіі, дзе ў 1936—1939 гг. займаў пасаду асістэнта кафедры. У 1937 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Токсикология сибирской синтетической l-камфоры, борнеола и изоборнеола»[2]. У 1939—1941 гг. дацэнт кафедры фармакалогіі і адначасова дацэнт кафедры ваенна-медыцынскай падрыхтоўкі па цыклу ваеннай таксікалогіі[2] Томскага медыцынскага інстытута.

З пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў 1941 годзе К. С. Шадурскі у Чырвонай Арміі, камандзір санітарнага ўзвода 215-а медыка-санітарнага батальёна (16-я стралковая дывізія, 19-я армія, Заходні фронт[3]). Трапіў у палон. Уцёк з палону і ў 1942—1944 гг. узначальваў медыка-санітарную службу асобнага партызанскага атрада «Баявы» НКУС БССР, які дзейнічаў на тэрыторыі Расонскага раёна.

З 1944 года К. С. Шадурскі ў Мінскім медыцынскім інстытуце, дацэнт кафедры фармакалогіі. У 1945—1952 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі Яраслаўскага медыцынскага інстытута і адначасова ў 1950—1952 гг. намеснік дырэктара інстытута па навукова-вучэбнай рабоце. У 1947 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1952—1953 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай фармакалогіі 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1953—1963 гг. К. С. Шадурскі зноў у Мінскім медыцынскім інстытуце — загадчык кафедры фармакалогіі і адначасова ў 1954—1957 намеснік дырэктар інстытута па навукова-вучэбнай рабоце, у 1960—1962 гг. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1959—1963 гг. навуковы кіраўнік і кансультант спецыяльнай лабараторыі Міністэрства аховы здароўя БССР[2]. У 1963—1983 гг. займаў пасаду навуковага кансультанта, кансультанта аддзела радыяцыйнай фармакалогіі Навукова-даследчага інстытута медыцынскай радыялогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР у Обнінску і адначасова ў 1973—1975 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай у Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў[2].

Памёр і пахаваны ў горадзе Обнінску Калужскай вобласці.

Навуковая і грамадскай дзейнасць

К. С. Шадурскаму належаць навуковыя працы па распрацоўцы, даследаванні і ўкараненні ў практыку новых лекавых сродкаў лячэння глаўкомы, гіпертанічнай хваробы. Займаўся пытаннямі дзіцячай фармакалагічнай тэрапіі, прамысловай і сельскагаспадарчай таксікалогіі і інш. Аўтар патэнтаў «Спазмолитическое средство „феникаберан“» і «Антигистаминное средство „димебон“»[4], больш за 300[2] навуковых прац, у тым ліку манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтаваны 16 доктарскіх і 98 кандыдацкіх дысертацый[2].

Займаўся падрыхтоўкай і быў удзельнікам 5 рэспубліканскіх навуковых з’ездаў і больш за 10 канферэнцый. У 1961 годзе ўзначальваў дэлегацыю БССР на канферэнцыі ААН па прыняццю канвенцыі па наркотыкам у Нью-Ёрку[2]. У 1953—1963 гг. быў старшынёй Беларускага навуковага таварыства фармаколагаў. Таксама быў старшынёй Таварыства культурных сувязей БССР з іншымі краінамі, членам вучонага савета Каўнаскага медыцынскага інстытута, членам рэдакцыйных калегій часопісаў «Здравоохранение Белоруссии», «Фармакология и токсикология», сурэдактарам аддзела «Фармакология» Вялікай медыцынскай энцыклапедыі, членам Фармакалагічнага камітэта Міністэрства аховы здароўя СССР.

Абіраўся дэпутатам Яраслаўскага і Мінскага гарадскіх Саветаў дэпутатаў. У 1963—1970 гг. быў членам Обнінскага гарадскога камітэта КПСС.

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Сайт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (руск.)
  3. Пуртов А. В. Они сражались со смертью. Медицина Россонского района 1941—1944. (руск.)
  4. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)
  5. Праект «Партизаны Беларуси»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Фармаколагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каінскім павеце
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Сібірскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі 1-га МДМУ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі 12 студзеня
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Выкладчыкі Яраслаўскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак