wd wp Пошук:

Канецпаль

Канецпаль[1] (польск.: Koniecpol) — горад на поўдні Польшчы. Размешчаны за 200 км на паўднёвы захад ад Варшавы і за 50 км на ўсход ад цэнтра Чэнстаховы. Уваходзіць у склад Чэнстахоўскага павета Сілезскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Канецпаль. Чыгуначная станцыя. Займае плошчу 36,52 км². Насельніцтва 6 тыс. чалавек.

Гісторыя

Першапачатковая назва паселішча — Наваполе. З Канецпаля паходзіць магнацкі род Канецпольскіх. Ян Канецпольскі быў канцлерам пры карале і вялікім князе Ягайле і атрымаў для паселішча гарадскія правы ў 1443 годзе. Станіслаў Канецпольскі (1591—1646), кашталян кракаўскі і гетман вялікі каронны, пабудаваў тут у 1642 годзе касцёл.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Сілезскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1386 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Канецпаль (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты Чэнстахоўскага павета