wd wp Пошук:

Канцлер

Канцлер (ням.: Kanzler) — 1) начальнік канцылярыі вялікага князя ВКЛ, хавальнік вялікай дзяржаўнай пячаткі, член паноў-рады. Пасада ўведзена ў XV ст. Назначаўся пажыццёва з феадальнай знаці. Дакладваў вялікаму князю і радзе пра дзяржаўныя справы, рэдагаваў статуты і рашэнні рады, замацоўваў афіцыйныя дакументы пячаткай і падпісваў іх, вёў перагаворы з замежнымі дзяржавамі, захоўваў копіі дзяржаўных дакументаў. Пасля Люблінскай уніі 1569 г. канцлер ВКЛ — член сената Рэчы Паспалітай, займаўся замежнымі справамі разам з каронным (польскім) канцлерам. Лічыўся другім пасля маршалка міністрам. У якасці жалавання атрымліваў ад караля староства. Займаў іншыя кіруючыя пасады (ваявода, гетман). Фактычна выконваў функцыі міністра унутраных і замежных спраў.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Палітыка