wd wp Пошук:

Каменяломнік зярністы

Каменяло́мнік зярністы[3][4] (Saxifraga granulata) — від травяністых раслін роду каменяломнік (Saxifraga) сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae).

Батанічнае апісанне

Каменяломнік зярністы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая шурпата-залозіста-валасістая расліна з кветаносным парасткам вышынёй 15—50 см і разеткай доўгачаранковага прыкаранёвага акругла-ныркападобнага, па краі гародчатага лісця, каля асновы якога знаходзяцца «цыбулінкі». Сцябловае лісце з клінападобнай асновай і больш вузкімі і вострымі лопасцямі. Кветкі белыя або жаўтаватыя, сабраны ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Тычынак 10. Плод — сухая авальная каробачка[5].

Распаўсюджанне

Пашырэнне: Скандынавія, Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Заходняе Міжземнамор’е, Паўночная Афрыка (Марока), Малая Азія. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўднёва-ўсходняй мяжой арэала. Расце на сырых і мезафітных лугах у поймах рэк, у ярах, разрэжаных лясах.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў маі-чэрвені, пладаносіць у чэрвені-ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае («цыбулінкамі»).

Таксанамія

  яшчэ 14 сямействаў
(па Сістэме APG III)
  яшчэ да 400 відаў
       
  попарадак Каменяломнікавыя     род Каменяломнік    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Каменяломнікавыя     від Каменяломнік зярністы
           
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ каля 30 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
  5. Чырвоная кніга Беларусі. 2-е выд.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Каменяломнік
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання