wd wp Пошук:

Камень Міцкевіча

«Камень Міцкевіча»валун з выбітай на польскай мове цытатай Адама Міцкевіча: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz» (бел.: Ева рай страціла, Ты ж яго ўваскрасіла. Міцкевіч). Знаходзіцца ў вёсцы Студзёнкі ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці. Памер бачнай часткі каменя — 85×64 см[1][2].

Гісторыя стварэння

У першай палове XIX стагоддзя Адам Міцкевіч (1798—1855) наведаў маёнтак Студзёнкі. Ён быў у захапленні ад сядзібнага парка і пакінуў у гасцявой кнізе гаспадыні маёнтку свой запіс[3]. Найверагодней гэта магло адбыцца ў 1820 годзе[1][4], калі Міцкевіч (разам з сябрам Тамашам Занам) прыязджаў у тыя мясціны ў маёнтак Тугановічы да сваёй каханай Марылі Верашчакі, з каторай па ваколіцах яны часта рабілі конныя шпацыры[5]. З гэтага вынікае, што запіс быў зроблены хутчэй за ўсё ў гасцявой кнізе Марыі Развадоўскай (1783—1845; народжаная Вангродская)[1].

Пазней надпіс, зроблены ў гасцявой кнізе, быў выбіты на камяні. Пры гэтым майстар, які зрабіў надпіс на камені, паспрабаваў захаваць почырк паэта[2]. Камень гаспадары паставілі ў парку як памяць пра паэта, які ўпадабаў іх сядзібу[6].

Польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль(польск.) бел. піша, што Міцкевіч наведваў Студзёнкі ў часы дзяцінства Марыі Грушэцкай[7] (1834—1900). Але храналагічна гэта не пасуе. Магчыма, доктар Гіль тут дапусціў памылку — у той час мог быць выбіты надпіс на камяні. Бо ў той час Міцкевіч жыў у Парыжы, дзе ў 1834 завяршыў напісанне паэмы «Пан Тадэвуш», у якую ў тым ліку ўвайшло і апісанне парку і сажалак у Студзёнках[1][3]. Камень гэты пэўны час стаяў у парку, за фруктовым садам, на шляху ад маёнтка да мясцовых могілак[3][6].

Адшуканне каменя

1 мая 2020 года мясцовы краязнаўца Аляксандр Абрамовіч паведаміў, што яму атрымалася знайсці той камень з выбітым надпісам, як і ў альбоме гаспадыні маёнтка Студзёнкі[2]. Валун быў умураваны ў кладку склепа каля закінутай вясковай хаты. Надпіс гучаў так: «Ewa raj utraciła, Tyś go wskrzesiła. Mickiewicz». У беларускіх і польскіх СМІ валун адразу атрымаў назву «Камень Міцкевіча»[8][9][10]. Краязнаўца мяркуе, што камень мог апынуцца ў кладцы ў савецкія часы. Па ягоных словах, пасля прыходу бальшавікоў уся спадчына колішніх гаспадароў была знішчаная, сядзіба разрабаваная і разабраная. Нават мясцовыя каталіцкія могілкі былі расцягнутыя на камяні, якія пасля выкарыстоўвалі ў гаспадарцы[6].

Менш чым праз месяц стала вядома, што камень знаходзіцца пад пагрозай. Пасля асвятлення знаходкі ў СМІ гаспадыня хаты, у склепе каторай знаходзіўся валун, замазала камень глеем і заклала яго смеццем. Апроч таго, у склепе разбілі падмуроўку ля ўваходу, быццам рыхтуючыся вывезці камень. Краязнаўцу атрымалася ачысціць і адмыць валун[11].

Згадванне пра камень у крыніцах

Пра камень з надпісам Адама Міцкевіча ў Студзёнках згадваў у сваіх успамінах ксёндз Ежы Каліноўскі[12] (1859—1930; зводны брат св. Рафала Каліноўскага і Віктара Каліноўскага, мужа гаспадыні Студзёнак Марыі Грушэцкай). Запісы Ежы Каліноўскага абраў і апрацаваў польскі гісторык касцёла, доктар гуманітарных навук Ганарат Чэслаў Гіль. У іх гаворыцца:

Міцкевіч, які наведваў Студзёнкі і ў альбоме гаспадыні дома напісаў гэтыя словы: «Ева рай страціла, Ты ж яго, пані, стварыла». Затым гэтыя словы былі выразаныя на камені, які некалькі гадоў быў яшчэ ў парку, за фруктовым садам, на шляху да мясцовых могілак[3].

Арыгінальны тэкст (польск.)   

Mickiewicz, który odwiedzał Studzionki i w albumie gospodyni domu napisał te słowa: „Ewa raj utraciła, Tyś go, pani, stworzyła”. Słowa te następnie zostały wykute na kamieniu, który przed niewielu laty był jeszcze w parku, za ogrodem owocowym, na drodze na cmentarzyk miejscowy

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Грушэцкі А.Л. Рай Адама Міцкевіча пад Нясвіжам(нявызн.) (недаступная спасылка). Новы Час (10 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2020. Праверана 20 мая 2020.
  2. 1 2 3 Пад Нясьвіжам знайшлі камень з цытатай Адама Міцкевіча(нявызн.) (недаступная спасылка). Радыё «Свабода» (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  3. 1 2 3 4 Honorat Czesław Gil. Rodzieństwo // Wychwalajcie mężów sławnych. Wspomnienie o świętym Rafale Kalinowskim. — Kraków: Wydawnictwo Karmelitów Bosych, 2014. — С. 22. — 248 с. — ISBN 978-83-7604-012-7.
  4. Кіркевіч А. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі(нявызн.). Белсат (18 мая 2020). Праверана 18 мая 2020.
  5. Tomasz Krzywicki. Adam poznaje Marylę // Szlakiem Adama Mickiewicza po Nowogródczyźnie, Wilnie i Kownie. — Rewasz. — Pruszków, 2006. — S.164—165
  6. 1 2 3 Кіркевіч А. «Згублены рай» Міцкевіча ў невялічкай вёсцы на Беларусі(нявызн.) (недаступная спасылка). Белсат (18 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  7. O. Honorat Czesław Święty Rafał Kalinowski – patriota(польск.)  // Wadoviana. Przeglad historyczno-kulturalny : часопіс. — 1998. — № 2. — С. 66. — ISSN 1505-0181.
  8. Целяшук В. Пад Нясвiжам знойдзены камень Адама Мiцкевiча?(нявызн.) (недаступная спасылка). Звязда (30 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2020. Праверана 19 мая 2020.
  9. Под Несвижем найден легендарный камень Адама Мицкевича(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (5 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  10. “Kamień Mickiewicza”. Niesamowite odkrycie na Białorusi(нявызн.) . Wirtualna Polska (5 мая 2020). Праверана 30 мая 2020.
  11. Грушэцкі А.Л. Камень Міцкевіча пад пагрозай(нявызн.) (недаступная спасылка). Новы Час (27 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2020. Праверана 30 мая 2020.
  12. APKB (Archiwum Prowincji Karmelitów Bosych w Czerniej), AP 111, [Jerzy Kalinowski], Notes, s. 24-26.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Славутасці Нясвіжскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар Адама Міцкевіча
Катэгорыя·Адам Міцкевіч
Катэгорыя·Студзёнкі (Нясвіжскі раён)