wd wp Пошук:

Марыля Верашчака

Марыля Верашчака, Марыянна Эва Верашчака герба Касцеша (польск.: Marianna Ewa Wereszczakówna; 24 снежня 1799, Туганавічы — 28 снежня 1863) — шляхцянка, каханая Адама Міцкевіча, стрыечная сястра Ігната Дамейкі.

Біяграфія

Развітанне Адама Міцкевіча з Марыляй Верашчакай. Томаш Лосік, 1889

Нарадзілася ў Туганавічах як трэцяе дзіця Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Яе маці была цёткай Ігната Дамейкі, а таксама траюраднай сястрой Тадэвуша Рэйтана і Тадэвуша Касцюшкі[2].

Ахрышчаная 1 студзеня 1800 года ў Касцёле Святой Ганны ў Варончы. Хроснымі бацькамі былі Іпаліт Дамейка, зямельны наваградскі натарыус і Ганна Верашчака, наваградская падкаморая, дапамагалі Стэфан Верашчака (муж Ганны) і Караліна Дамейка (жонка Іпаліта).

Летам 1818 альбо 1819 года Адам Міцкевіч прыехаў разам з Тамашам Занам у Туганавічы, дзе і распачалося ўзаемнае, няспраўджанае і няшчаснае каханне да Марылі Верашчакі.

На той момант Марыля Верашчака была ўжо заручоная з графам Ваўжынцам Путкамерам[pl] герба Бражаціцы, з якім пабралася шлюбам у 1821 годзе і засталася жыць у маёнтку ў Больцініках. Суседнім маёнткам у Плужынах кіраваў Міхал Верашчака, сябар Адама Міцкевіча; пасля шлюбу Марылі там засталася жыць яе маці, а Міхал прыняў Туганавічы. 1 жніўня 1821 года ў Цырыне Адам Міцкевіч, на той час настаўнік ковенскіх школаў, з графіняй Путкамер трымалі да хрышчэння Францішка Саковіча.

Адам Міцкевіч бываў у Плужынах, Туганавічах і Больцініках: у Плужынах у жніўні 1821 года з нагоды імянінаў каханай Міцкевіча паўстала балада «Свіцязянка». Марылі быў адрасаваны верш «Да М***», упамянуты ў «Баладах і рамансах» і ў IV частцы «Дзядоў».

У чэрвені 1833 года Марыля Путкамер з роду Верашчакаў з мужам Ваўжынцам былі арыштаваны за сумесную дапамогу эмісару Марселю Шыманскаму[pl].

Магіла Марыі Верашчакі пры касцёле Св. Яна Хрысціцеля ў Беняконях

Пахаваная 29 снежня 1863 года на цвінатры пры касцёле Святога Яна Хрысціцеля ў Беняконях.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Marianna Ewa (nazywana Marią lub Marylą) Puttkamerowa (z domu Wereszczaka) // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. З. Ю. Юркевіч. Продкі Ігната Дамейкі па кудзелі: новыя архіўныя здабыткі(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Памерлі ў Воранаўскім раёне
Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Верашчакі (род)
Нарадзіліся 24 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Музы знакамітых пісьменнікаў
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Памерлі ў 1863 годзе
Пахаваныя ў Воранаўскім раёне
Памерлі 28 снежня
Нарадзіліся ў 1799 годзе
Адам Міцкевіч
Асобы