Казімір Феліксавіч Мі́ран[1] (6 жніўня 1895 — 28 верасня 1972) — вучоны ў галіне лесаводства, доктар біялагічных навук (1962), прафесар (1968), Заслужаны лесавод Беларускай ССР (1968).
Нарадзіўся ў вёсцы Дзенісы Мінскай губерні (у сучасным Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе скончыў Маскоўскі лясны інстытут. У 1927—1930 гадах працаваў у Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР асістэнтам. У 1930—1941 гадах — старэйшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектарам лясных культур Беларускага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі, у 1942—1946 гг. — старэйшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік сектара лесаразвядзення Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі ў горадзе Пушкіна (Маскоўская вобласць). У 1946—1970 гадах на пасадзе загадчыка сектарам лясных культур Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. М. Кірава і адначасова загадчык лабараторыяй лесаразвядзення Інстытута лесу Акадэміі навук БССР.
Аўтар навуковых прац па штучнаму лесаразвядзенню, інтрадукцыі дрэвавых парод.
Сярод апублікаванага:
Быў членам Беларускага вольна-эканамічнага таварыства.