wd wp Пошук:

Казуля еўрапейская

Казу́ля еўрапейская, Дзікая каза[1] (Capreolus capreolus) — від парнакапытных жывёл з роду Казулі (Capreolus) сямейства Аленевыя (Cervidae).

Апісанне

Даўжыня цела 120—135, вышыня ў карку 75—85 см, маса 25—35 кг. Самкі меншыя за самцоў. Цела зграбнае, лёгкае, ногі высокія, галава адносна невялікая. У самцоў ёсць невялікія рогі (штогод увосень адпадаюць, да вясны вырастаюць зноў). Хвост кароткі (2—3 см), схаваны ў поўсць). Поўсць густая, зімой буравата-шэрая, летам рыжая (маладыя плямістыя). Каляхваставое «люстэрка» белае.

Пашырэнне

Пашырана ў Еўропе, Малой Азіі. На Беларусі сустракаецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенажацямі і поймамі.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца травой, лісцем, парасткамі кустоў і дрэў (дубу, вярбы, крушыны, бярозы, брызгліны, рабіны і інш.).

Трымаецца невялікімі статкамі. Гон увосень. Цяжарнасць працягваецца 8—10 месяцаў (характэрна латэнтная стадыя развіцця аплодненай яйцаклеткі), 2 (часам 3) цялят нараджае да пачатку лета. Працягласць жыцця 11—16 гадоў.

Ворагі: воўк, рысь, лісіца, бадзяжныя сабакі.

Промысел

Паляўніча-прамысловая жывёла. Зімой падкормліваюць сенам, караняплодамі, адходамі збожжа, сухімі галінкамі бярозы, вярбы, асіны, рабіны, дубу.

Зноскі

  1. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Cervus capreolus

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Фаўна Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дзічына
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Аленевыя