wd wp Пошук:

Крушына

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Крушына (значэнні). Крушына[3] (Frangula) — род кветкавых раслін сямейства крушынавых.

Батанічнае апісанне

Лістападныя, зрэдку вечназялёныя дрэвы і кусты. Лісце чаргаванае, простае. Кветкі дробныя, двухполыя ў пазушных паўпарасоніках або пучках. Плод касцянкападобны, сакаўны. Характэрна наяўнасць на адной галінцы кветак, завязі і спелых пладоў.

Арэал

Каля 50 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі, Паўночнай Амерыкі і Паўночнай Афрыкі. На Беларусі 1 дзікарослы від — крушына ломкая (Frangula alnus); 4 інтрадукаваныя: крушына скальная (Frangula rupestris), крушына Пурша (Frangula purshiana), крушына вызубленая (Frangula crenata), крушына каралінская (Frangula caroliniana).

Віды

Паводле базы даных The Plant List (2013), род уключае 34 віда[4]:

Яшчэ пяць відавых назваў гэтага роду ў The Plant List (2013) маюць статус unresolved name, гэта значыць адносна іх нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых відаў[4].

Значэнне і выкарыстанне

Дэкаратыўныя, лекавыя, меданосныя і фарбавальныя расліны. Драўніна ідзе на такарныя вырабы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 Frangula // The Plant List (2013). Version 1.1.(англ.) (Праверана 18 жніўня 2015)
  5. Entry for Frangula Mill.. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. International Association for Plant Taxonomy (24 верасня 1997). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2012. Праверана 25 ліпеня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Крушынавыя