wd wp Пошук:

Кавака

Кава́ка[1] (трансліт.: Kavaka, руск.: Ковака) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Да 1 снежня 2009 года вёска знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 4 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 122 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы з 2 завулкамі, блізкай да шыротнай арыентацыі, забудавана двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1897 годзе знаходзіліся школа граматы, 2 вятракі, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Кавацкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Запаветы Леніна», працавалі вятрак (з 1928 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у шпіталі, які месцаваўся ў вёсцы ў 1943-44 гадах памерлі ад ран 14 салдат (пахаваны на могілках). Іх памяць увекавечвае збудаваны ў 1967 годзе абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Шлях да камунізму» (цэнтр — г. п. Брагін). Ёсць клуб, бібліятэка.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі