wd wp Пошук:

Земамысл

Земамы́сл (польск.: Siemomysł) — паўлегендарны князь палян з дынастыі Пястаў. Земамысл вядомы толькі з хронікі Гала Ананіма, паводле якой ён атрымаў у спадчну прастол пасля смерці свайго бацькі Лешака, быў бацькам першага дакладна вядомага князя Мешкі I і «ў тры разы вышэй падняў памяць пра продкаў сваёй высакароднасцю і годнасцю»[2].

Гістарычнасць Земамысла, як і іншых Пястаў да Мешкі I, ставіцца пад сумнеў. Да нядаўняга часу ў польскай гістарыяграфіі князь называўся няйначай як Ziemomysł (гэта форма атрымала распаўсюджванне дзякуючы папулярнай працы «Генеалогія Пястаў» Освальда Бальцэра (1895), аднак у апошні час у святле найноўшых даследаванняў у вобласці польскай анамастыкі яго імя перадаецца як Siemomysł. Гэта розначытанне звязана з тым, што раней этымалогія імя князя прыводзілася ў значэнні «які думае пра зямлю»[3], тады як больш верагодна паходжанне імя ад славянскага слова «семя» ў значэнні сям’я, род[4].

Гады жыцця і кіравання Земамысла невядомыя. Гіпатэтычна ён павінен быў нарадзіцца каля 930 года (некаторыя даследчыкі мяркуюць, што кіраванне Земамысла было вельмі кароткім, а сам нарадзіўся каля 950 года). Земамыслу звычайна прыпісваюць палітычнае аб’яднанне земляў палян, гаплян і мазаўшан, хоць і не выключаюць, што аб’яднанне магло адбыцца і падчас кіравання яго бацькі. Паводле гіпотэзы Генрыха Лаўмянскага, у 954 годзе Земамысл падтрымаў паўстанне племя ўкран супраць улады немцаў[5].

Імя жонкі (ці жонак) князя таксама невядома. Па адной з версій, яго жонкай была дачка князя ляхаў Уладзіслава, данніка Старажытнарускай дзяржавы[6] Тым часам, недахоп крыніц не дазваляе гаварыць пра гэту версію сур’ёзна. Паводле чэшскай хронікі Вацлава Гаека, маці Мешкі I была Горка, імя якой у іншых крыніцах не сустракаецца, аднак сумніўнасць гэтага было адзначана яшчэ Бальцэрам[7].

Вядома пра трох сыноў Земамысла. Верагодна, старэйшым быў Мешка, які стаў князем пасля смерці бацькі, хоць старэйшым мог быць і невядомы па імі сын, які памёр у 964 ці 965 гадах (паводле Бальцэра, у 963 годзе). Малодшым сынам Земамысла быў Чцібар[8].

Цалкам магчыма, што дачкой Земамысла была жонка невядомага па імі паморскага князя[9]. Гэта версія заснавана ў тым ліку і на тым факце, што імя Земамысл насіў паморскі князь, які згадваецца ў крыніцах пад 1046 годам. Тым часам, некаторыя даследчыкі лічаць, што яна была дачкой Мешкі I[10][11].

Освальд Бальцэр у сваёй «Генеалогіі Пястаў» прыпісваў Земамыслу сына Прокуя, які, як лічыцца цяпер, не мае дачынення да дынастыі Пястаў, і дачку Адэлаіду, легендарную «Белую княгіню» — папулярны вобраз у ранняй польскай гістарыяграфіі[12].

Паводле сачыненняў польскіх гісторыкаў XVI—XVII стагоддзяў, дакладнасць якіх сучасныя гісторыкі падвяргаюць сур’ёзным сумневам, Земамысл аказваў дапамогу Алегу Мараўскаму, нібы, блізкаму сваяку князёў Русі з дынастыі Рурыкавічаў.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Галл Аноним. Хроника или деяния князей или правителей польских. Книга I // Славянские хроники / перевод Л. М. Поповой. — М.: Глагол, 1996. — С. 334.

  3. «Великая хроника» о Польше, Руси и их соседях XI—XIII вв. / Под ред. В. Л. Янина; Сост. Л. М. Попова, Н. И. Щавелева. — М.: Издательство Московского университета, 1987. — С. 65-66. — 264 с.
  4. Jasiński K. Rodowód pierwszych Piastów. — Warszawa, 1992 (репринт). — S. 46-47.
  5. Łowmiański H. Początki Polski. — T. 5. — Warszawa, 1973. — S. 512—513.
  6. Powierski J. O pochodzeniu imienia Władysław w dynastii piastowskiej. Przyczynek do stosunków polsko-ruskich w X—XII w. // Zeszyty Naukowe Wydziału Humanistycznego Uniwersytetu Gdańskiego, Historia. — № 14 (1984). — S. 43.
  7. Balzer O. Genealogia Piastów. — Wyd. II. — Kraków 2005. — S. 44.
  8. Jasiński K. Rodowód pierwszych Piastów. — Warszawa, 1992 (репринт). — S. 90.
  9. Łowmiański H. Początki Polski. — T. 5. — Warszawa, 1973. — S. 418.
  10. Labuda G. Mieszko I // PSB. — T. 21. — 1976. — S. 33.
  11. Siemomysł // Ludzie pomorskiego średniowiecza, Gdańskie Towarzystwo Naukowe. — Seria popularnonaukowe «Pomorze Gdańskie». — № 13. — 1981ю — S. 124.
  12. Jasiński K. Rodowód pierwszych Piastów. — Warszawa, 1992 (репринт). — S. 71-72.

Крыніцы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 922 годзе
Катэгорыя·Легендарныя князі Польшчы
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Памерлі ў 950-я гады
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных