wd wp Пошук:

Чцібар

Чцібар (Цідэбур, Сцібар, Здзебар; 10 стагоддзе) — польскі князь і ваенны дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.

Паходжанне

Быў сынам князя палян Земамысла з роду Пястаў і братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага з імя. Імя Чцібар некаторыя з даследчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць з сербалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.

Дзейнасць

Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкай маркі Годанам і графам Зігфрыдам фон Вальбекам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжанне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намеснікам Мешкі ў Памор’і. Верагодна, ён ці хтосьці з яго сыноў быў 25 мая 992 удзельнікам падзелу ўладанняў Мешкі І.

Нашчадкі

Некаторымі даследчыкамі лічыцца бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Храбрага і адначасова заснавальнікам роду Астояў.

Ушанаваьне памяці

Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганні з немцамі. З гэтай прычыны ён стаў персанажам шматлікіх твораў: аповясцяў «Любоне» Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, «Скарб дзікаў» Караля Бунша, «Dagome iudex» Збігнева Нянацкага і фільму «Гняздо» Яна Рыбкоўскага.

У гонар Чцібара названыя:

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў X стагоддзі
Катэгорыя·Род Астояў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Дынастыя Пястаў
Катэгорыя·Князі