wd wp Пошук:

Збунін

Збу́нін[1] (трансліт.: Zbunin, руск.: Збунин) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчаны за 36 км на поўдзень ад Брэста, побач р. Серадовая рэчка (прыток р. Заходні Буг) і аўтадарога БрэстТамашоўка.

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Птушкафабрыка Медна» (цэнтр — в. Медна); сельская бібліятэка.

Гісторыя

Выяўленая археолагамі стаянка (за 2 км на поўнач ад вёскі, на пясчаным узгорку, каля р. Заходні Буг) эпохі позняга неаліту і бронзавага веку (3—2-е тыс. да н.э.) сведчыць пра дзейнасць чалавека ў гэтых мясцінах з глыбокай старажытнасці.

У 16 ст. вядомы як маёнтак — шляхецкая ўласнасць пры р. Буг у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства ВКЛ. Знаходзілася каля дарогі Камароўка—Бярэсце. У 1628 годзе князь Мікалай Сапега пабудаваў тут праваслаўную драўляную царкву.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У 19 стагоддзі фальварак і вёска ў складзе маёнтка Медна (Мяднянскага ключа). Паводле інвентару 1846 года вёска — уладанне граафіні Е. Красінскай. У 1870 годзе працавала народнае вучылішча. У 1886 годзе дзейнічалі карчма, царкоўна-прыходская школа. У 1890 годзе цэнтр Збунінскага сельскагаспадарчага таварыства, якому належала 677 дзес. зямлі, царкве — 104 дзес. У народным вучылішчы навучаліся 25 хлопчыкаў.

Праект царквы. 1914

У 1905 годзе сяло і фальварак у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 15 жыхароў.

16 ліпеня 1954 года перададзена з Ляплёўскага сельсавета ў склад Страдзецкага сельсавета [2].

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Драўляная Мікалаеўская царква (фота)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Збунін
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Знаменскі сельсавет (Брэсцкі раён)
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных