wd wp Пошук:

Тамашоўка

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тамашоўка (значэнні). Тамашо́ўка[1] (трансліт.: Tamašoŭka, руск.: Томашовка) — аграгарадок[2][3] у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Тамашоўскага сельсавета. Размешчана за 69 км на поўдзень ад Брэста, 1 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Уладава, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток р. Нараў) і дзяржаўная граніца з Польшчай, аўтадарогай звязана з Брэстам. Цэнтр Тамашоўскага сельсавета.

Цэнтр адкрытага акцыянернага таварыства «Камароўка».

Гісторыя

У 19 стагоддзі назву Тамашоўка мелі фальварак і пасёлак у Прыбараўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У 1876 годзе ў фальварку было 2 двары, 29 жыхароў, у пасёлку 1 двор, 32 жыхары.

У Першую сусветную вайну ў 19151916 гадах тут адбыліся баі паміж расійскім і германскім войскамі, у час якіх загінулі 1346 салдат з абодвух бакоў. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Прыбараўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. На стан 30 верасня 1921 года ў вёсцы было лясніцтва.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну летам 1942 года гітлераўцы стварылі Тамашоўскае гета, у якім утрымлівалі 2 тыс. чалавек. У канцы ліпеня 1942 года праведзена масавае знішчэнне вязняў гета. За гады вайны акупанты спалілі 129 двароў, знішчылі больш за 2000 жыхароў.

У чэрвені 1949 года арганізаваны калгас імя Дзяржынскага ў в. Прыбарава, у які ўключана Тамашоўка.

31 снежня 2011 года ў ваколіцах вёсак Тамашоўка і Селяхі Брэсцкага раёна зафіксаваны першы выпадак з’яўлення ў Беларусі шакалаў.

Насельніцтва

Інфраструктура

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. “Преобразование деревни Томашовка в агрогородок” (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2013.
  3. Информация о создании агрогородков в Республике Беларусь Архівавана 30 жніўня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Тамашоўскі сельсавет
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Тамашоўка