wd wp Пошук:

Зацітава Слабада

Заці́тава Слабада́[1] (трансліт.: Zacitava Slabada, руск.: Затитова Слобода) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размешчана пры ўпадзенні ракі Цітаўка ў Свіслач за 11 кіламетраў Мар’інай Горкі, 74 кіламетры ад Мінска, 11 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы, каля шашы Мінск — Бабруйск[2].

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Першае ўпамінанне ў 1623 годзе. У 1779 год. у вёсцы налічвалася 28 двароў[3].

У 19 — пач. 20 ст. вёска Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Мінскай губэрні.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала прыпісная царква, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

У канцы лютага 1918 года тэрыторыя акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час Польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў БССР. У 1924—1925 гадах цэнтр Слабадскога сельсавета.

На 1933 г. былі калгасы «Пуцілавец» і «Кастрычнік», працавалі 2 кузні, воўначёска.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупаваная нацысцкай Германіяй.

Пад канец 1950-х у вёсцы здымалі мастацкі фільм «Строгая жанчына»[3].

Насельніцтва

Інфраструктура

Эканоміка

Адукацыя

Культура

Медыцына

Вядомыя асобы

Памятныя мясціны

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 25. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.
  3. 1 2 https://www.sb.by/articles/za-titovkoyu-sloboda.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Зацітава Слабада
Катэгорыя·Пухавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна