wd wp Пошук:

Затар

Затар[1] (польск.: Zator) — горад на поўдні Польшчы, размешчаны за 50 км на захад ад Кракава і за 340 км на поўдзень ад Варшавы. Уваходзіць у склад Асвянцімскага павета Малапольскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Затар. Займае плошчу 11,52 км². Насельніцтва 3,7 тыс. чалавек.

Назва

Назва населенага пункта паходзіць ад агульнаславянскага слова «затор», якое азначае ускладненне, блакаванне або значнае звужэнне дарогі або плыні ракі. Такім чынам, паселішча ўзнікла ў тым месцы, дзе прамая плынь ракі была немагчымая, і рака была вымушана абыходзіць перашкоду. Такі натуральны затор бачны на поўнач ад аднайменнага горада і на поўдзень ад вёскі Пальчовіцы, дзе рака Скава рэзка паварочвае на захад. Акрамя прыродных перашкод, на рацэ не было недахопу і ў рознага роду штучных, зробленых чалавекам, бо гэта мясцовасць здаўна славілася развядзеннем рыбы, у прыватнасці карпа.

Гісторыя

Князь Баляслаў V Сарамлівы ў дакуменце, выдадзеным у Сандаміры 23 лютага 1254 года, некалькі разоў згадвае паселішча Затар. Гістарычна выкарыстоўвалася таксама старапольская назва «Затур», якую ў 1867 годзе згадвае Ян Непамуцэн Гаткоўскі ў кнізе «Нарыс гісторыі княства Асвянцімскага і Заторскага».

Пасля паздзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе манархіі Габзбургаў і знаходзіўся ў межах Аўстрыі, уваходзячы ў склад Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. У 1772—1918 гадах аўстрыйскія імператары тытулавалі сябе сярод іншага і герцагамі Затара (ням.: herzog von Zator).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Затар (гміна)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Асвянцімскага павета
Катэгорыя·Гарады Малапольскага ваяводства
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum