wd wp Пошук:

Залюцічы

Залю́цічы[2] (трансліт.: Zaliucičy, руск.: Залютичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, на правым беразе ракі Случ. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў.

Гісторыя

Насельніцтва

Геаграфія

Размяшчэнне

За 64 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 10 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 297 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На рацэ Случ (прыток ракі Прыпяць). У ваколіцах вёскі працякае рака Млінавіца.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планіроўка складаецца з троху выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — Школьнай, якая на поўначы перасякаецца кароткай вуліцай — Набярэжнай. Забудова двухбаковая, няшчыльная, драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1834 годзе ў складзе маёнтка Ленін, ва ўладанні князя Л. П. Вітгенштэйна.

Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце. З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940 годзе працавала пачатковая школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты забілі ў лесе, у 4 км ад вёскі, 245 жыхароў вёсак Залюцічы і Ёвічы (пахаваны там жа, у магіле ахвяр фашызму) і цалкам спалілі вёску. 44 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічалі 9-гадовая школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі. 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Ленінскага сельсавета ў склад Мілевіцкага сельсавета[3]. Па стану на 2014 год працуюць толькі клуб і бібліятэка.

Помнікі

У пяці кіламетрах ад вёскі ва ўрочышчы Падкрылле ўзвышаецца пяціметровы абеліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Ёвічы, зверскі расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў лютым 1943 года. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сімвалам барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узведзены на месцы трагедыі вясной 1970 года.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вуліцы

Зноскі

  1. Рашэнне Жыткавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 30.11.2012 № 192 «Аб вызначэнні межаў сельскіх населеных пунктаў Жыткавіцкага раёна»
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Мілевіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы