Закраса, або прыкраса — тое, што дадаюць да ежы для паляпшэння яе смаку, пажыўнасці, водару і выгляду.
Прыклады традыцыйных закрас, некаторыя з іх мелі ўласныя назвы:
Для першых страў часцей за ўсё ўжываюцца ў славянскай кухні такія запраўкі, як цыбуля, морква, пятрушка, грыбы, сельдэрэй, тамат, мука, смятана, тоўчанае сала, кроп, шчаўе і г д.
Для бліноў і аладак ужываюць смятану, варэнне або кісель.
Асноўнай закрасай у посныя дні быў алей, тоўчанае льняное(польск.) бел. і канаплянае(славенск.) бел. семя, цёрты мак(англ.) бел.[1].
Беларускія народныя прымаўкі супярэчліва сцвярджаюць «Не кідай у боршч мяса, бо грыб — лепшая закраса», але «Як няма мяса, то і грыб закраса»[2]. Або «І да мяса трэба закраса» у сэнсе, што няма мяжы дасканаласці[3].
Калі ў яе часамі страва — урывак з «Еш, дурань, бо то з макам» (1925) К. Крапівы[4] |
А было — свінчо заколем — |