wd wp Пошук:

Пятрусь Броўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Броўка. Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка (12 (25) чэрвеня 1905, в. Пуцілкавічы, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Ушацкі раён[2], Віцебская вобласць — 24 сакавіка 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, празаік , паэт і перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. Акадэмік АН БССР (1966, член-карэспандэнт з 1953)[3].

Псеўданімы

Выкарыстоўваў псеўданімы: АўласЯ. Скрыганам); Бандылевіч; Лукаш ВандылевічП. Глебкам); Баравы; Юр. Баравы; Юрка Баравы; П. Далецкий; Дзед АўласЯ. Скрыганам); Дзед Тарас; Дзядок Аўлас; Пятрусь Звычайны; Андрэй Прыгода; Сымон Ракіта; Стары дзядок Аўлас.

Біяграфічныя звесткі

Сям’я і дзяцінства

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезена ў Асвенцім, дзе і загінула, ёй прысвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў лiсты іх мужам на франты Першай сусветнай вайны. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям’і не хапіла сродкаў.

Яшчэ ў дарэвалюцыйны час пазнаёміўся з вершамі Я. Купалы, апавяданнямі Я. Коласа, упадабаў паэзію М. Някрасава. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам.

У 1919 перажыў польскую акупацыю. У 1923 быў выкліканы на 1-ы з’езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета.

Юнацтва

У 1925 быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934). Удзел у «Маладняку» шмат даў П. Броўку, ён захапляўся творамі А. Пушкіна, М. Някрасава, М. Лермантава, Т. Шаўчэнкі, сваёй надзённасцю прыцягвала яго паэзія Дз. Беднага. Папераменна захапляўся то С. Ясеніным, то У. Маякоўскім, пасля, нягледзячы на іх рознасць, палюбіў абодвух, знаходзіў у кожнага геніяльнае.

У 1934 П. Броўка ажаніўся з Аленай Міхайлаўнай Рыдзеўскай, у 1936 у іх нарадзіўся сын Юрка. У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940.

Вялікая Айчынная вайна і пасляваенны час

Міхась Лісоўскі. Шарж на Петруся Броўку

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 — адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У маі 1966 г. падчас з’езду СП БССР рэзка нападаў на пісьменнікаў А. Сіняўскага і Ю. Даніэля, асуджаных у лютым 1966 г. на працяглыя тэрміны зняволення[4]. У 1967—1980 — галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР.

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1926 у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Паэтычны талент П. Броўкі дасягнуў вяршыні ў 1960—1970-я. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць…» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты — мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).

Аўтар аповесцей «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).

Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны(руск.) бел., М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага(руск.) бел., А. Пракоф’ева(руск.) бел., У. Бранеўскага, Дж. Байрана[3], А. Кутатэлі, Ю. Яноўскага і іншых аўтараў.

Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947)[3].

Творы П. Броўкі перакладзены на многія мовы народаў СССР і іншыя[3], у т.л. на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, башкірскую, венгерскую, грузінскую, іспанскую, казахскую, калмыцкую, каракалпакскую, кітайскую, кіргізскую, латышскую, літоўскую, малдаўскую, мангольскую, нямецкую, рускую, серба-харвацкую, таджыкскую, туркменскую, украінскую, чэшскую, чувашскую, французскую і эстонскую.

Узнагароды

Ацэнкі

Мікалай Тарасікаў. «Экслібрыс П. Броўкі»

Літаратар Альгерд Бахарэвіч адзначае, што Броўка, які ў маладосці, быў ледзьве не авангардыстам і патрабаваў «новай музыкі», у сталым узросце нават шпацыруючы па Празе думаў пераважна пра тое, «як тут хадзіў калісьці Ленін»[5].

Вядомыя радкі Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна пра Петруся Броўку:

"

Пятрусь Броўка піша лоўка,
Піша лоўка і даўно.
Але ўсё, што ён напіша
Альбо – дрэнь, альбо – гаўно.

"

З іншага боку, сам жа Барадулін пазней казаў, што большая частка крытыкі ў адрас Броўкі была несправядлівая. Ён таксама, як і астатнія, стараўся падладзіцца пад існы ў СССР лад, пісаў ідэалагічныя творы. Але сапраўдны Броўка выражаўся ў сваіх лірычных вершах.

Ушанаванне памяці

Мемарыяльная дошка Петрусю Броўку на доме па вул. Карла Маркса, 30 у Мінску

Бібліяграфія

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. Землякі паэта: В. Быкаў, Р. Барадулін, Е. Лось.
  3. 1 2 3 4 Бровка Петрусь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 82. — 737 с.
  4. http://belisrael.info/?p=6558
  5. Альгерд Бахарэвіч. Гамбурскі рахунак Бахарэвіча. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (47):
Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Народныя паэты Беларускай ССР
Памерлі ў 1980 годзе
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Пятрусь Броўка
Асобы
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Нарадзіліся ва Ушацкім раёне
Героі Сацыялістычнай Працы
Паэты XX стагоддзя
Перакладчыкі XX стагоддзя
Беларускамоўныя пісьменнікі
Ганаровыя грамадзяне Ушацкага раёна
Перакладчыкі Беларусі
Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Пісьменнікі XX стагоддзя
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Памерлі ў Мінску
Паэты СССР
Пісьменнікі Беларусі
Паэты паводле алфавіта
Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Перакладчыкі паводле алфавіта
Ганаровыя грамадзяне Мінска
Члены КПСС
Перакладчыкі СССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Паэты Беларусі
Нарадзіліся ў 1905 годзе
Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Беларускамоўныя паэты
Члены Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў
Пісьменнікі паводле алфавіта
Грамадскія дзеячы Беларусі
Кавалеры ордэна Леніна
Нарадзіліся 25 чэрвеня
Перакладчыкі на беларускую мову
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі 24 сакавіка
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Пісьменнікі СССР