wd wp Пошук:

Калона Жыгімонта III Вазы

Калона караля Жыгімонта

Калона

Статуя караля
Паваленая статуя ў 1945 годзе

Калона караля Жыгімонта (польск.: Kolumna Zygmunta III Wazy, Kolumna Zygmuntowska) — помнік каралю Жыгімонту III на плошчы перад Каралеўскім палацам у Варшаве.

Гісторыя

Калона была ўстаноўлена ў 1643—1644 гадах у якасці дара караля Уладзіслава IV у гонар яго бацькі, па праекце Аўгустына Лочы і Канстанціна Тэнкала. Статуя была створана Клементэ Молі і адлітая з бронзы каралеўскім ліцейнікам Даніілам Тымам.

Статуя адлюстроўвае караля ў рыцарскіх даспехах. У правай руцэ трымае крывую шаблю, левай рукой абапіраецца на крыж.

Ствол калоны, першапачаткова выраблены з мяккага кангламерату, быў у 1885—1887 гадах заменены ствалом з граніту.

Падчас Варшаўскага Паўстання калона была павалена. Яна была адноўленая ў 1949 годзе (адсутнічыя элементы узнавіў скульптар Юзаф Газы[2][3]). Быў выраблены новы ствол з граніту, пастаўленага стшэгомскім кар’ерам у Сілезіі.

Надпіс на калоне:

Жыгімонт III, у сілу свабодных абранняў польскі кароль, у сілу спадчыны, пераемнасці і закона — кароль Швецыі, улюбёны мірам і славай, першы сярод каралёў, у вайне і перамогах, нікому не саступаючы, узяў у палон маскоўскіх начальнікаў, захапіў сталіцу і землі Маскву, разграміўшы войска, вярнуўшы Смаленск, разбіў уладу Турцыі пад Хотынам, кіраваў сорак чатыры гады

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 12 мая 2018.
  2. H. Sygietyńska, Kamień w architekturze i rzeźbie Warszawy, с. 105.
  3. J.Górski, Warszawa w latach 1944—1949. Odbudowa, с. 420.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·1644 год у Еўропе
Катэгорыя·Помнікі Варшавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1644 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Калоны Польшчы
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Варшаве
Катэгорыя·Збудаванні Варшавы ў стылі барока