wd wp Пошук:

Жасцёр

Жасцёр[3] (Rhámnus) — род двухдольных кветкавых раслін, уключаны ў сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae). Тыпавы род сямейства.

Тыпавы від роду — жасцёр слабіцельны (Rhamnus cathartica). Плады многіх відаў выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці слабільнага.

Батанічнае апісанне

Род Жасцёр уключае лістападныя і вечназялёныя кусты і невялікія дрэвы, часам пакрытыя шыпамі.

Лісце часцей за ўсё размешчана чаргова, рэдка супраціўнае, з суцэльным або вышчарбленым краем.

Кветкі аднаполыя або раздзельнаполыя (калі раздзельнаполыя, то расліны звычайна двухдомныя), сабраныя ў пазухах лісця ў невялікія гронкападобныя суквецці. Пялёсткі маюцца не ва ўсіх відаў, вельмі дробныя, вузкія. Чашачка званочкавай формы, падзелена на чатыры долі. Завязь верхняя, звычайна двух- або трохгнёздавая. Цвіце ў маі — чэрвені.

Плод — чорная бліскучая касцянка з двума — чатырма насенінамі. Пладаносіць у жніўні — верасні.

Арэал

Род Жасцёр валодае вельмі шырокім арэалам, яго віды распаўсюджаныя на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі.

Жасцёр шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы Расіі, у Заходняй Сібіры, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Расце ў асноўным у зарасніках розных кустоў, па берагах рэк і пад полагам шыракалістага рэдкалесся.

Таксанамія

  яшчэ 8 сямействаў
(па Сістэме APG III)
 
      каля 100 відаў
  парадак Ружакветныя     род Жасцёр  
           
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крушынавыя    
         
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін
(па Сістэме APG III)
  яшчэ больш 50 родаў  
     

Сінонімы

Найбольш вядомыя віды

Жасцёр слабільны (Rhamnus cathartica). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Род Жасцёр уключае каля 100[4] відаў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 110. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Список видов рода Жостер по данным сайта The Plant List(англ.) (лац.)  (Праверана 9 чэрвеня 2013)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Жасцёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак