wd wp Пошук:

Жан-Франсуа Лесюёр

Жан-Франсуа Лесюёр (фр.: Jean-François Lesueur або Le Sueur), таксама Лесюэр (15 лютага 1760, маёнтак Друка-Плесель каля Абвіля — 6 кастрычніка 1837, Парыж) — французскі кампазітар і музыказнаўца, дырыжор, музычны крытык і музычны педагог, прафесар парыжскай кансерваторыі, аўтар опер і духоўных твораў.

Біяграфія

У дзяцінстве быў царкоўным пеўчым спачатку ў Абвіле, затым у Ам’ене. Працаваў харавым дырыжорам у Дыжоне, Ле-Мане і Туры; з 1786 года ўзначальваў капэлу Сабору Парыжскай Божай Маці. З 1793 года прафесар, затым інспектар Нацыянальнага музычнага інстытута (з 1795 — кансерваторыя). У 1790-я гады Лесюёр звярнуўся да опернага жанру. У гады Вялікай французскай рэвалюцыі стварыў шэраг харавых песень і гімнаў для масавых свят, у тым ліку «Песня трыумфаў Французскай рэспублікі». У перыяд консульства Напалеона быў прызначаны прыдворным капельмайстрам. У 1818 годзе вярнуўся ў кансерваторыю. Сярод вучняў — Г. Берліёз, Ш. Гуно, А. Тама і А. Мармантэль. Пахаваны на могілках Пер-Лашэз (участак 11).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean-François Le Sueur // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Акадэмія прыгожых мастацтваў — 1816.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Дырыжоры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Кампазітары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі Францыі
Катэгорыя·Дырыжоры XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Оперныя кампазітары Францыі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сома
Катэгорыя·Музыказнаўцы Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Пер-Лашэз
Катэгорыя·Музычныя педагогі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Музычныя крытыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1760 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 кастрычніка
Катэгорыя·Музычныя педагогі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1837 годзе