wd wp Пошук:

Эль-Куфа

Эль-Ку́фа (Куфа, араб. الكوفة‎‎)- горад у цэнтры Ірака, на рацэ Еўфрат, у 170 км на поўдзень ад Багдада. Будучы адным з першых арабскіх гарадоў у Месапатаміі, Куфа адыграла выключна важную ролю ў гісторыі ісламу. Па стане на 2003, яго насельніцтва складае 110 000 жыхароў. Гэта адзін з чатырох гарадоў, свяшчэнных для ірацкіх шыітаў, нараўне з Самарай, Кербела і ан-Наджафам.

Гісторыя

Куфа была заснавана ў 637 г. Садам ібн Абу Вакасам](/Саад_ібн_Абу_Вакас "Саад ібн Абу Вакас"), паплечнікам прарока [Мухамада](/Мухамад "Мухамад"). Ён быў кіраўніком Куфы да [642](/642 "642") г., калі [халіф](/Халіф "Халіф") [Умар ібн Хатаб](/Умар_ібн_Хатаб "Умар ібн Хатаб") па патрабаванням жыхароў Куфы прызначыў на яго месца іншага паплечніка Прарока, [Мугіру ібн Шу бу. У 645 г. халіф Усман ібн Афан прызначыў кіраўніком Куфы аль-Валіда ібн Укбу, а ў 650 г. — Саіда ібн аль-Ааса](/Саід_ібн_аль-Аас “Саід ібн аль-Аас"). У [654](/654 "654") г. Саід быў скінуты гараджанамі, і новым кіраўніком быў абраны [Абу Муса аль-АшаАры, яшчэ адзін паплечнік Прарока.

Канфлікт паміж халіфам Усманам і Абу Мусам выліўся ў супрацьстаянне жыхароў Куфы і дынастыі Амеядаў. Пасля забойства Усман куфійцы падтрымалі новага халіфа Алі ібн Абі Таліба, які ў 656 г. прызначыў замест Абу Мусы кіраўніком [Каразу ібн Каба](/Караза_ібн_Каб “Караза ібн Ка`б”). Перад бітвай з Муавіяй ібн Абі Суфьянам Алі перанёс сваю сталіцу ў Куфу. Куфа захоўвала вернасць Алі да самой яго смерці ў 661 г.

Захапіўшы ўладу, Муавія зноў прызначыў кіраўніком Куфы Мугіру. У 670 г. Мугіра збег з Куфы, побач з якой бушавала эпідэмія бубоннай чумы, і Муавія прызначыў кіраўніком Зіяд ібн Абі Суфьяна. Драконаўскія меры Зіяда выклікалі паўстанне прыхільнікаў Алі, якія заставаліся ў Куфе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свяшчэнныя гарады
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Гарады Ірака
Катэгорыя·Гісторыя ісламу