wd wp Пошук:

Эль-Асад

Эль-А́сад (араб. بحيرة الأسد‎‎ — Buhayrat al-Assad) — вадасховішча ў Сірыі на рацэ Еўфрат. Названа ў гонар прэзідэнта Сірыі Хафеза аль-Асада.

У 1973 Сірыя пры дапамозе інжынераў з Савецкага Саюза завяршыла будаўніцтва Плаціны на Еўфраце вышэй па цячэнню ад горада Рака. Плаціна стварыла вадасховішча (Бухейрат Эль-Асад) аб’ёмам 12 км³, памеры якога прыкладна 80 км у даўжыню і 8 км у шырыню. Пры ўездзе на плаціну найстрогі пашпартны кантроль. Вада з вадасховішча выкарыстоўваецца для паліўнага земляробства. Маецца гідраэлектрастанцыя. На беразе размешчаны горад Эс-Саўра. Уздоўж вадасховішча ідзе аўтамагістраль і чыгуначная лінія Халеб — Рака. Вадасховішча Асад лічыцца ключавым месцам для птушак, якія мігрыруюць і зімуюць у Заходняй Азіі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Азёры Сірыі