wd wp Пошук:

Насірыя

Насірыя — горад у Іраку, сталіца мухафазы Ды-Кар. Размешчаны за 370 км на паўднёвы ўсход ад Багдада на беразе ракі Еўфрат. Насельніцтва горада — 560 200 чалавек (ацэнка 2003 года), чацвёрты па велічыні горад Ірака пасля Багдада, Басры і Масула. Недалёка ад горада ляжаць руіны старажытных шумерскіх гарадоў Ур і Ларса.

Насірыя з’яўляецца гандлёвым цэнтрам, навакольныя землі выкарыстоўваюцца для земляробства — вырошчваюць фінікі, бавоўнік, рыс і збожжавыя культуры. Распаўсюджаны жывёлагадоўля і рамёствы.

Горад заснаваны ў 1872 годзе шэйхам Насірам Садунам.

Зноскі

  1. http://www.citypopulation.de/Iraq-Cities.html
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Ірака
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных