wd wp Пошук:

Рой Андэрсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Андэрсан.

Рой Андэрсан (шведск.: Roy Andersson, нар. 31 сакавіка 1943, Гётэбарг, Швецыя) — шведскі кінарэжысёр. Ён стварыў шэсць поўнаметражных мастацкіх фільмаў, некалькі кароткаметражных і каля трохсот рэкламных ролікаў.

У многіх адносінах Рой Андэрсан — унікальны рэжысёр: у яго свая прадзюсарская кампанія з двума здымачнымі павільёнамі, мантажнай, гукааператарскай і кінатэатрам, што дазваляе яму прадзюсаваць і ствараць уласныя фільмы. Ён працуе без сцэнарыя і здымачнага графіка, здымае пераважна ў павільёне.

Удастоены мноства міжнародных узнагарод і прызоў. У 2014 годзе ўзнагароджаны галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю, «Залатым ільвом», за пастаноўку філасофскай драмы «Голуб сядзеў на галінцы, разважаючы пра жыццё» — заключнай частцы трылогіі Андэрсана аб жыццёвай сутнасці.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129585815 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Roy Andersson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #129585815 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Выпускнікі Лундскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Сцэнарысты Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гётэбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе