wd wp Пошук:

Екацярынбургскі метрапалітэн

Першая лінія
ЦЧ-1 «Калінаўскае»
Праспект Касманаўтаў
Уралмаш
Машынабудаўнікоў
Уральская
Дынама
р. Ісець
Плошча 1905 года
Геалагічная
Чкалаўская
Батанічная

Екацярынбургскі метрапалітэн — сістэма ліній метрапалітэна ў Екацярынбургу. Апошняя — трынаццатая — сістэма метрапалітэна, адкрытая ў СССР. Першы на Урале. Шосты метрапалітэн у Расіі.

Гісторыя

Будаўніцтва Свярдлоўскага метрапалітэна пачалося ў жніўні 1980 года. 27 красавіка 1991 года метрапалітэн афіцыйна быў адкрыты. У эксплуатацыю былі ўведзеныя станцыі Першай лініі — «Машынабудаўнікоў», «Уралмаш» і «Праспект Касманаўтаў». Ужо 22 снежня 1992 года была адкрыта станцыя «Уральская».

22 снежня 1994 былі адкрыты яшчэ 2 станцыі — «Плошча 1905 года» і «Дынама». Праз 8 гадоў, у 2002 годзе была адкрыта станцыя «Геалагічная».

28 лістапада 2011 года быў пушчаны ўчастак, які складаецца з станцый «Чкалаўская» і «Батанічная». Пры гэтым, пры ўвядзенні ў эксплуатацыю ўчастка ад станцыі «Батанічная» да станцыі «Геалагічная» не была адкрыта для перавозкі пасажыраў станцыя «Чкалаўская» з-за нясвоечасовай пастаўкі эскалатараў. У выніку гэтага 8 месяцаў цягнікі рухаліся без прыпынку на станцыі «Чкалаўская».[1]

Зноскі

  1. Гісторыя метро Екацярынбурга

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1991 год у Расіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Екацярынбург
Катэгорыя·Метрапалітэны Расіі
Катэгорыя·Метрапалітэны паводле алфавіта