wd wp Пошук:

Езярышча

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Езярышча (значэнні).

Езяры́шча[2] — гарадскі пасёлак у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на паўднёва-заходнім беразе возера Езярышча. За 41 км на паўночны захад ад Гарадка, 80 км ад Віцебска, чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскНевель (Расія), на аўтамабільнай дарозе Віцебск—Невель (частка дарог М8 і E95). Насельніцтва 1 267 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Езярышча ўпершыню згадваецца пад 1377 г. у ВКЛ, у грамаце альгердавай жонкі Ульяны Аляксандраўны мясцовай царкве. Назву, верагодна, атрымала ад возера. У XIV—XVII стст. існаваў Езярышчанскі замак. Падчас Лівонскай вайны Езярышчанскі замак у 1564 вытрымаў дзве аблогі маскоўскіх войскаў. Згадваецца ў маскоўскай «Кнізе Вялікага Чарцяжа» і ў Запісах Рэйнгальда Гейдэнштэйна. У 1583 г. стаў мястэчкам. З 1772 года — ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр Езярыйскай воласці Себежскага павета. У 1886 г. стаў сялом.

Гісторыя пасёлка Езярышча звязана з будаўніцтвам чыгуначнага ўчастка Віцебск — Невель на пачатку XX ст. паблізу сяла Езярышча. На гэтым участку была пабудавана чыгуначная станцыя. 3 часам вакол яе вырас пасёлак. 3 17.07.1924 г. — цэнтр Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі (ст. Езярышча). Паводле перапісу 1926 года, на чыгуначнай станцыі Езярышча было 18 двароў, 60 жыхароў, вадакачка, бальніца. У Езярышчы размяшчаўся вучэбны пункт 4-га стралковага корпуса, працавала школа па ліквідацыі непісьменнасці.

З 1929 года ў Гарадоцкім раёне. 3 12.02.1935 г. — цэнтр Мехаўскага раёна Віцебскай акругі (з 20.02.1938 г. раён у Віцебскай вобласці).

У Вялікую Айчынную вайну 17 ліпеня 1941 года пасёлак акупіраваны нацыстамі. У пачатку вайны 25.06.1941 г. у Езярышчы створаны знішчальны батальён (107 чалавек), 18.07.1941 г. на базе батальёна створаны Мехаўскі партызанскі атрад, камандзірам якога стаў К. Ф. Волкаў. 07.05.1942 г. атрад (больш за 300 чал.) разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі. У ноч з 6 на 7 верасня партызаны брыгады разграмілі на ст. Езярышча нямецкі гарнізон. Былі разбураны станцыйныя пабудовы, склады боепрыпасаў, харчавання і вайсковай маёмасці, знішчаны 40 гітлераўцаў. Вызвалены 19.12.1943 г. войскамі 360-ай стралковай дывізіі.

3 04.10.1957 г. Езярышча — гарадскі пасёлак[4], з 18.03.1958 г. — цэнтр раёна, з 25.12.1962 г. у Гарадоцкім раёне. У 1971 г. у г. п. Езярышча было 2,7 тыс. жыхароў, у 1993 г. — 2,3 тыс., цэнтр калгаса імя Дзяржынскага.

У 2014 годзе Езярышча стала цэнтрам новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[5].

Насельніцтва

ГодКолькасць
1886 204
1971 2 700
1995 2 300
ГодКолькасць
2009 1 575
2014 1 364
2016 1 280 [6]
ГодКолькасць
2017 1 267 [7]
2019 1 165
2020 1 100 [8]
ГодКолькасць
2021 1 116 [9]
2022 1 088 [1]

Эканоміка

Працуюць хлебазавод, малаказавод, камбінат кааператыўнай прамысловасці, участак гарадоцкага лесапункта, бальніца, аптэка, ветлячэбніца, гасцініца, рэстаран, Дом культуры, Дом піянераў і школьнікаў, СШ, базавая школа-інтэрнат, спартшкола, бібліятэка, дзіцячы сад, 6 магазінаў, аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны

Успенская царква

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Езярышча, Мехаўскага раёна, Віцебскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 4 кастрычніка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 10.
  5. Решение Витебского областного Совета депутатов от 04.09.2014 N 26 «Об изменении административно-территориального устройства Городокского района Витебской области»
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  7. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  8. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  9. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Езярышчанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мястэчкі Віцебскага ваяводства
Катэгорыя·Езярышча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных