wd wp Пошук:

Ежы Іваноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іваноўскі. Юры (Ежы) Івано́ўскі (польск.: Jerzy Iwanowski; 10 лютага (29 студзеня) 1876, Краснае, Варонежскай губерні — 28 сакавіка 1965, Пэнлеі, Вялікабрытанія) — польскі палітык, грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Браты Тадзік, Юрка і Вацік Іваноўскія

Сын Леанарда Іваноўскага, брат Вацлава, Тадэвуша, Алены і Станіслава Іваноўскіх. У дзяцінстве часта бываў у радавым фальварку Лябёдка, што ў Лідскім павеце (цяпер у межах вёскі Галавічполе, Шчучынскі раён).

Юры Іваноўскі cкончыў гімназію ў Варшаве (1895) і Тэхналагічны інстытут у Санкт-Пецярбургу (1901). Падчас вучобы ўдзельнічаў у Польскім коле народнай асветы і Польскай партыі сацыялістычнай (ППС)(польск.) бел.. У маі 1901 прымаў удзел у падрыхтоўцы ўцёкаў Ю. Пілсудскага з псіхіятрычнага шпіталя ў Пецярбургу. У 1901-03 функцыянер ППС у Чэнстахове, Заглэмбі-Дамброўскім і Варшаве. У студзені 1903 арыштаваны, падчас вобшуку паліцыя сканфіскавала ў яго першы нумар бюлютэня «Свабода», які быў надрукаваны ў Лябёдцы. Сядзеў Іваноўскі ў Варшаўскай цытадэлі, адкуль вызвалены пад заклад, а ў студзені 1904 сасланы на 4 гады ў Наўгародскую губерню. Падчас амністыі 1905 выйшаў на волю, працаваў у ППС у Вільні, зноў быў арыштаваны.

Пасля вызвалення ў 1907 Ю. Іваноўскі працаваў у Маскве і Пецярбургу. Быў членам праўлення беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша аконца».

У 1909 Ю. Іваноўскі выехаў у Кітай, у 1918 вярнуўся на радзіму. Займаў адказныя пасады ў польскім урадзе. У 1918-19 міністр прамысловасці і гандлю ва ўрадзе Ю. Марачэўскага і міністр працы і грамадскага забеспячэння ва ўрадзе I. Падэрэўскага. 3 кастрычніка 1920 да студзеня 1921 дарэктар дэпартамента замежных спраў у Часовай урадавай камісіі Сярэдняй Літвы. Да 1930 дзейнічаў у Таварыстве польскіх механікаў. У 1930-35 — сенатар Польшчы.

Сядзібны дом у 1935 годзе

У 1930 годзе ўспадкаваў палову Галавічполя (другая палова належала Вадэйкам). Пасля Юры (Ежы) Іваноўскі пабудаваў новы дом на месцы згарэлага строга драўлянага, а спраектаваў яго беларускі архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі (гэтую пабудову цяпер называюць «домам Вадэйкаў»)[3]. Адначасова з пабудовай дома Ежы Іваноўскі пасадзіў новы сад на 10 га.

Напачатку Другой сусветнай вайны Ежы Іваноўскі служыў падпалкоўнікам Заходняга Войска Польскага. Не пазней 11.9.1939 пакінуў Варшаву, накіраваўся ў Румынію, адтуль — у Францыю і Вялікабрытанію, дзе падзяліў лёс новай польскай эміграцыі. Пасля вайны — дзеяч эміграцыі ў Вялікабрытаніі, старшыня Лігі незалежнасці Польшчы (1950-55).

Сям’я

Ежы Іваноўскі меў трох жонак: Казіміру Зямніцкую (1880—1967), Мілабедзка-Гарчынскую (1878-?), Зоф’ю Газдзенскую (1913—1979).

У шлюбе з Казімірай з Зямніцкіх меў дачку Ванду Ядвігу[pl] (1920—1977), якая стала літаратурным крытыкам, доктарам грамадазнаўства, дзеячам дэмакратычнай апазіцыі ў пасляваеннай Польшчы.

Зноскі

  1. 1 2 Jerzy Iwanowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. (unspecified title) Праверана 27 мая 2021.
  3. nashaniva.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Нарадзіліся 29 студзеня
Палітыкі Польшчы
Нарадзіліся ў 1878 годзе
Асобы
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з польскай
Нарадзіліся ў Варонежскай вобласці
Кавалеры крыжа Храбрых
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута
Нарадзіліся ў Новахапёрскім павеце
Нарадзіліся ў 1876 годзе
Памерлі ў 1965 годзе
Нарадзіліся 10 лютага
Камандоры з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы
Іваноўскія
Памерлі 28 сакавіка
Памерлі ва Уэльсе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Палітыкі Сярэдняй Літвы