Артыкул пра нядаўна памерлага чалавека. Інфармацыя можа хутка мяняцца за з’яўленнем новых фактаў. Калі ў артыкул унесены шкодныя праўкі, калі ласка, звярніцеся да адміністратараў. Шаблон прыбіраецца з артыкула не пазней як праз 7 дзён пасля смерці чалавека. |
Цзян Цзэмінь (江泽民; 17 жніўня 1926, г. Янчжоў, правінцыя Цзянсу, Кітай — 30 лістапада 2022, Шанхай) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Кітая, генеральны сакратар ЦК КПК з 1989 па 2002, старшыня Ваеннага савета ЦК КПК з 1989 па 2004, старшыня Цэнтральнага ваеннага савета КНР з 1990 па 2005, старшыня КНР з 1993 па 2003.
Нарадзіўся 17 жніўня 1926 года ў г. Янчжоў (правінцыя Цзянсу) ў сям’і патомных інтэлігентаў. Дзед быў лекарам, якія вызнаваў кітайскую традыцыйную медыцыну, захапляўся жывапісам і каліграфіяй. Бацька пісаў вершы, у гады антыяпонскай вайны выдаваў патрыятычныя часопісы, уступіў у кампартыю, якая была ў падполлі. Ва ўзросце 28 гадоў загінуў у ўзброенай сутычцы. Цзян Цзэмінь пайшоў па слядах бацькі. Скончыў Шанхайскі політэхнічны інстытут «Цзяатун» (1947). У час вучобы далучыўся да падпольнай працы, у 1946 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Кітая (КПК).
Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах на заводах і ў тэхналагічна-даследчых інстытутах, з 1973 года ў апараце 1-га Міністэрства машынабудавання. Стажыраваўся ў СССР (1955—1956), узначальваў групы кітайскіх спецыялістаў у Румыніі (1971—1973; з кітайскай дапамогай там пабудаваны 10 заводаў) і Пакістане (1976). З 1980 года — намеснік старшыні і адказны сакратар Дзяржаўнага камітэта па справах імпарту і экспарту, затым — намеснік старшыні і па сумяшчальніцтве начальнік сакратарыята Дзяржаўнага камітэта па кіраванні замежнымі інвестыцыямі.
3 1982 года — намеснік Міністра, Міністр электроннай прамысловасці КНР. Мэр г. Шанхай (1985—1988), сакратар яго гаркома КПК (1987—89), Член ЦК (1982—2002) і Палітбюро ЦК (1987—2002) КПК. Генеральны сакратар (чэрвень 1989 — лістапад 2002), старшыня Ваеннага савета (з лістапада 1989) ЦК КПК і старшыня КНР (сакавік 1993 — сакавік 2003). Праводзіў курс на паглыбленне рыначных рэформ пры захаванні кіруючай ролі КПК. У 2001 годзе наведаў з афіцыйным візітам Беларусь.
Памёр 30 лістапада 2022 года ў Шанхаі.
Цзян Цзэмінь у Вікіцытатніку | |
Цзян Цзэмінь у Вікікрыніцах | |
Цзян Цзэмінь на Вікісховішчы |