Акадэмія (грэч.: Ἀκαδήμεια, лац.: Academia) — найменне навуковых устаноў (акадэміі навук) і навучальных устаноў[1][2].
Словам «акадэмія» называлася філасофская школа, якая была заснавана Платонам у 387 годзе да н. э. і размяшчалася ў аднайменным садзе (святы аліўкавы гай) каля горада Афіны. Мясцовасць была так названа ў гонар міфічнага героя Акадэма (Ἀκάδημος)[3][4].
Акадэмія праіснавала на сваім гістарычным месцы з 385 года да н. э. па 529 год н. э. Яна была зачынена імператарам Юстыніянам I як апора паганства[5].