wd wp Пошук:

Дубовы кублароб

Дубовы кублароб[2], Лістакрут дубовы[3] (Tortrix viridana) — від матылькоў з сямейства ліставёртак. Распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Кіпры, у Іране і Ізраілі. У гады масавага размнажэння здольныя пакінуць дуб без лісця.

Марфалогія

Імага

Размах крылаў матылькоў 18-23 мм. Пярэднія крылы бледна-зялёныя або жоўта-зялёныя. Заднія крылы карычнева-шэрыя або шараватыя. Абедзве пары крылаў з белымі, размытымі вонкавымі бакамі. Галава жоўтая. Брушка даўжынёй 8 мм, шэраватае[4].

Вусень

Вусені ранніх узростаў шэрага колеру з цёмнай галавой. Вусені старэйшых узростаў становяцца шэра-зялёнымі. Дарослыя вусені даўжынёй 15-19 мм і шырынёй прыкладна 2,5 мм[4].

Яйка

Яйка круглае, дыяметрам 0,7 мм. Толькі што адкладзеныя яйкі ярка-жоўтыя, пазней становяцца карычневымі[4].

Экалогія

Вусені харчуюцца на лісці шэрагу шыракалістых дрэў, у прыватнасці дубу, а таксама клёну, бярозы, грабу, буку і таполі. Акрамя дрэў кармавымі раслінамі могуць станавіцца некаторыя віды кустоў, уключаючы прадстаўнікоў ягадніку і крапівы[4].

Адзначана мноства паразітаў і драпежнікаў з атрадаў двухкрылых, жукоў і перапончатакрылых. Сярод іх:

Размнажэнне

Самкі за жыццё адкладаюць каля 60 яек: па два яйкі на галіны і лісце.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Систематика, синонимия, экология и распространение (англ.) . nic.funet.fi. Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 25 верасня 2011.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  3. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
  4. 1 2 3 4 Tortrix viridana (англ.) . Сайт «Russel IMP — Agriculture»: Integrated pest managment (russellipm-agriculture.com). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2012. Праверана 25 верасня 2011.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Ліставёрткі
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Насякомыя Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Насякомыя Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта