wd wp Пошук:

Ліставёрткі

Ліставёрткі (Tortricidae або Olethreutidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

Апісанне

Размах крылаў 8—40 мм (звычайна 10—25 мм), пярэднія крылы рознай афарбоўкі, заднія шэрыя або бурыя. Лічынкі (вусені) даўжынёй да 20 мм, зеленаватыя, карычневыя або жаўтаватыя, жывуць у скручаных лісцях (адсюль назва), праточваюць хады ў каранях, пад карой, у парастках, пладах, суквеццях, шышках, дзе і акукліваюцца.

Распаўсюджанне

Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найбольш у трапічных і шыракалістых лясах Азіі. На Беларусі 240 відаў, найбольш трапляюцца ліставёртка дубовая зялёная (Tortrix viridana), яблыневая пладажэрка (Cydia pomonella), парасткаўюны (Rhyacionia) і інш. Многія віды — шкоднікі лесу, саду, сельскагаспадарчых культур.

Класіфікацыя

Сямейства ліставёртак налічвае звыш 750 радоў і 6300 відаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ліставёрткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта