wd wp Пошук:

Жак Ліпшыц

Жак (Хаім Якаў) Ліпшыц (фр.: Jaques Lipchitz; 22 жніўня 1891, Друскенікі, Гродзенская губерня (цяпер — Друскінінкай, Алітускі павет, Літва) — 26 мая 1973, востраў Капры, Італія) — французскі скульптар.

Біяграфія

У 1909 годзе пераехаў у Парыж, дзе вучыўся ў Школе Мастацтваў і Акадэміі Жуліяна. У 1922 годзе ўступіў у мастацкую групу «Новы дух» (фр.: L’Esprit Nouveau). У сваіх ранніх працах праявіў сябе прыхільнікам радыкальных формаў кубізму, аднак пазней змякчыў цяжкія і рэзкія формы сваіх скульптур, зрабіўшы іх больш вытанчанымі. Працаваў таксама мадэльерам мэблі і дэкаратарам.

У 1941 годзе, пасля акупацыі Францыі нямецкімі войскамі, Ліпшыц збег з Парыжа ў ЗША і жыў у Нью-Ёрку, дзе яго працы знайшлі вялікае прызнанне ў мастацкіх колах. У 1946 годзе вярнуўся ў Парыж, але неўзабаве зноў з’ехаў у ЗША, у 1958 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства.

Жак Ліпшыц памёр 26 мая 1973 года на востраве Капры. Пахаваны ў Іерусаліме.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Jacques Lipchitz
  3. 1 2 3 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118573365 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  4. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 снежня 2019.
  5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі Жуліяна
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага рэальнага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Друскінінкаі
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Неапаль
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іерусаліме
Катэгорыя·Постаці кубізму
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы