wd wp Пошук:

Дзівасіл

Дзівасіл[3][4] (Ínula) — род шматгадовых раслін сямейства астравыя (Asteraceae), расце ў Еўропе, Азіі і Афрыцы.

Біялагічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя расліны з суцэльнымі лісцінкамі і жоўтымі буйнымі суквеццямі.

Кветкі жоўтыя ці аранжавыя, адзіночныя або сабраны ў гронкападобныя або шчыткападобныя агульныя суквецці.

Красаванне летам ў другой палове.

Размнажэнне вясновае.

Раслінная сыравіна

Хімічны склад

Корні і карэнішчы ўтрымоўваюць інулін, сапаніны, смолы, камедзь, слізь, пігмент, воцатную і бензойную кіслоты, алкалоіды, вітамін Е і эфірны алей, асноўнай складовай часткай якога з’яўляецца геленін — сумесь розных відаў лакцінаў (аланталактан і іншыя).

Фармакалагічныя ўласцівасці

Дзівасіл валодае супрацьзапаленчым, жэлчэгонным, адхарквальным і слабым урынагонным дзеяннем, запавольвае перыстальтыку кішэчніка і яго сакраторную актыўнасць і ў той жа час павялічвае вывядзенне жоўці ў дванаццаціперсную кішку, што ў спалучэнні з антысептычным эфектам станоўча адбіваецца пры лячэнні органаў стрававання.

Клінічна даказана, што прэпарат алантон, атрыманы з дзівасіла, узмацняе кровазварот у слізістай абалонцы страўніка, паскарае працэс гаення язваў, павялічвае колькасць звязанай салянай кіслаты і памяншае ўтрыманне пепсіну, што станоўча адбіваецца на цячэнні хваробы.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 68. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Напісанне Дзівасіл ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.111
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта