wd wp Пошук:

Алег Антонавіч Яноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Яноўскі. Алег Антонавіч Яноўскі (нар. 6 красавіка 1951, в. Крычкі, Мінскі раён) — беларускі гісторык і гістарыёграф. Прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 6 красавіка 1951 года. У 1966 г. скончыў Радашковіцкую васьмігадовую, у 1968 г. — Заслаўскую сярэднюю школу № 2.

З 1973, пасля заканчэння гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, — старэйшы лабарант кафедры гісторыі СССР таго ж факультэта; афармляў музей гісторыі БДУ. З’яўляўся членам Камітэта народнага кантролю універсітэта. З 1977 года чытаў лекцыі і вёў заняткі па гісторыі СССР і грамадазнаўству на падрыхтоўчым аддзяленні БДУ. З 1978 г. — выкладчык кафедры гісторыі СССР; выкладаў на падрыхтоўчым аддзяленні, на вячэрнім аддзяленні філалагічнага факультэта і на завочным факультэце БДУ. У 1980 г. скончыў завочную аспірантуру па кафедры гісторыі СССР пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры А. І. Кажушкова.

З 1983 г. — дацэнт кафедры гісторыі СССР дасавецкага перыяду; з 1991 г. — намеснік дэкана гістарычнага факультэта, з 1996 г. — дэкан гістарычнага факультэта. З 1998 г. адначасова — загадчык кафедры гісторыі Расіі. З 2000 г. — прарэктар па вучэбнай рабоце; з 1 лістапада 2001 па снежань 2003 года — першы прарэктар БДУ. Працягвае загадваць кафедрай гісторыі Расіі.

У 1990-я гг. чытаў агульныя курсы па гісторыі Расіі са старажытных часоў да канца XVIII ст., спецыяльныя курсы па праблемах знешняй і ўнутранай палітыцы краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. Чытае лекцыі па агульнапрафесійнай дысцыпліне «Гісторыі Расіі і Украіны» (з старажытных часоў да канца XVIII ст.), а таксама спецыяльныя курсы:

Выкладае таксама на кафедры гісторыі новага і найноўшага часу.

Удзельнічаў у станаўленні новай сімволікі Беларускага дзяржаўнага універсітэта («папараць-кветка»); ініцыяваў шматтомнае выданне абраных навуковых прац БДУ (1921—2001) розных напрамкаў. Упершыню ў сусветнай практыцы вышэйшай школы ініцыяваў ўвядзенне новага прадмета — універсітэтазнаўства.

З’яўляўся членам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, віцэ-прэзідэнтам асацыяцыі беларускіх гісторыкаў, вучоным сакратаром Аб’яднанага Савета БДУ. З’яўляецца чальцом рэдкалегіі навуковых гістарычных часопісаў.

Навуковая дзейнасць

У 1981 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Працоўны ўклад вузаўскай моладзі Беларусі ў выкананне народнагаспадарчых задач дзевятай пяцігодкі (1971—1975 гг.)». З 1985 г. — дацэнт, з 2003 г. — прафесар па спецыяльнасці «Гісторыя».

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

* ацэнка ролі і месцы БДУ ў станаўленні і развіцці беларускай нацыі * ацэнка ролі асобных асоб у развіцці універсітэцкага адукацыі (артыкулы пра А. Г. Чарвякова, Н. М. Нікольскага, В. Кнорына, Д. П. Канчалоўскага, А. І. Дзьякава, Н. М. Бладыка, Я. П. Каранеўскага, В. І. Пічэту; манаграфія «Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў»);

Падрыхтаваў 10 кандыдатаў навук.

Аўтар больш за 200 артыкулаў, кніг, навучальных дапаможнікаў, а таксама навучальных праграм для ВНУ і агульнаадукацыйных устаноў.

Выбраныя працы

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэканы гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1951 годзе