wd wp Пошук:

Дубільныя расліны

Дубі́льныя раслі́ны — расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніны) у колькасцях, дастатковых для прамысловага атрымання дубільных экстрактаў. Падзяляюцца на высока- (больш за 20 %), сярэдне- (12—20 %) і нізкатанінныя (менш як 12 %).

Па месцы канцэнтрацыі танінаў у расліне адрозніваюць дубільныя расліны: коравыя — дуб, елка, лістоўніца, вярба; лісцевыя — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя — дуб, каштан; пладовыя — дуб; каранёвыя — драсён, шчаўе, рэвень; галавыя — дуб, вярба і інш.

На Беларусі асноўныя дубільныя расліны — дуб (у кары і драўніне 5—15 % танінаў, выкарыстоўваецца ў дубільна-экстрактавай прамысловасці), елка, розныя віды вербаў і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дубільныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны
Катэгорыя·Гарбарная прамысловасць