wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Анцілеўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анцілеўскі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Анцілеўскі (нар. 12 чэрвеня 1997, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік грузінскага клуба «Дынама» з Тбілісі і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 29 лістапада 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (3:1), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму. У снежні 2015 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[2].

Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. З ліпеня па верасень 2016 года не гуляў з-за чарговай траўмы. Аднавіўшыся, 14 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:0). Пазней згуляў яшчэ ў некалькіх матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.

У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў магілёўскі «Дняпро»[3]. У складзе магіляўчан стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену. У ліпені 2017 года арэнднае пагадненне, разлічанае на першую палову чэмпіянату, было падоўжана да канца сезона[4].

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ[5] і стаў трэніравацца з «Мінскам». У сакавіку афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба[6]. Стаў адным з лідараў каманды, у 16 матчах Вышэйшай лігі забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач.

У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Дынама»[7], дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2019 года стаў часцей выхадзіць на поле, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак з чэрвеня таў выступаць толькі за дубль, а ў ліпені выбыў з-за траўмы. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама»[8].

З лютага 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. Замацаваўся ў аснове, а з лета стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе, забіў 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам[10]. У сезоне 2021 з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У снежні 2021 года, пакінуўшы жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў іграком тбіліскага «Дынама»[11].

Міжнародная кар’ера

У 2013—2015 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

У лістападзе 2020 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2020 года ў матчы Лігі нацый супраць Літвы (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014дубльБАТЭ233
2015дубльБАТЭ2210
2016Д1БАТЭ40
2017Д1Дняпро190
2018 (1)Д1Мінск164
2018 (2)Д1Дынама20
2019 (1)Д1Дынама50
2020Д1Тарпеда-БелАЗ257
2021Д1Тарпеда-БелАЗ246

Зноскі

  1. Dmitri Antilevski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Дмитрий Антилевский продлил контракт с БАТЭ
  3. БАТЭ сообщил об аренде Антилевского в “Днепр”
  4. Дмитрий Антилевский остается в “Днепре”
  5. БАТЭ расстался с Антилевским
  6. Дмитрий Антилевский стал игроком “Минска”
  7. Антилевский перешел в минское “Динамо”
  8. Минское “Динамо” расторгло контракт с Антилевским
  9. Дмитрий Антилевский стал игроком “Торпедо-БелАЗ”
  10. Дмитрий Антилевский продлил контракт с Торпедо-БелАЗом
  11. Нападающий сборной Беларуси переехал в Грузию

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Тбілісі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 чэрвеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы