wd wp Пошук:

Дзмітрый Георгіевіч Лебедзеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лебедзеў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Лебедзеў (нар. 13 мая 1986, Салігорск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Астравец».

Родны брат Дзмітрыя, Аляксандр Лебедзеў, таксама з’яўляецца футбалістам.

Клубная кар’ера

Выхаванец салігорскага футбола, гуляў за дубль «Шахцёра» і МТЗ-РІПА. Пасля выступаў за «Смаргонь» і «Віцебск», з 2010 года быў іграком гродзенскага «Нёмана». У 2012 перастаў трапляць у асноўны склад гродзенскага клуба, у выніку ў жніўні 2012 года перайшоў у «Гарадзею»[3]. У складзе «Гарадзеі» стаў адным з асноўных ігракоў. У сезоне 2013 стаў найлепшым бамбардзірам клуба (12 мячоў).

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. У сезоне 2015 стаў капітанам каманды і здолеў прывесці яе да выхаду ў Вышэйшую лігу. У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з клубам на наступны сезон[5]. У сезоне 2016 быў адным з лідараў гарадзейцаў, з 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў чэмпіянаце. Заставаўся іграком асновы і ў сезоне 2017, толькі ў маі і жніўні адсутнічаў з-за траўм. У сезоне 2018 забіў 11 галоў у чэмпіянаце Беларусі і стаў найлепшым бамбардзірам каманды.

У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[6]. Пачынаў сезон у аснове, у жніўні і верасні не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў склад. У лістападзе 2019 года падоўжыў пагадненне з гарадзейцамі яшчэ на адзін сезон[7].

У пачатку сезона 2020 выхадзіў на замену, а ў красавіку па пагадненні бакоў пакінуў «Гарадзею»[8] і неўзабаве стаў іграком «Крумкачоў»[9]. Стаў адным з лідараў сталічнай каманды. У ліпені 2020 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Крумкачамі»[10] і неўзабаве далучыўся да бабруйскай «Белшыны»[11], дзе часцей выхадзіў на замену. У снежні 2020 года пакінуў «Белшыну»[12].

У студзені 2021 года зноў стаў трэніравацца з «Крумкачамі» і неўзабаве афіцыйна вярнуўся ў клуб[13], гуляў там да ліпеня[14]. У хуткім часе зноў далучыўся да «Белшыны»[15], дзе выкарыстоўваўся яе ігрок ратацыі, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2022 года падпісаў кантракт з «Астраўцом»[16].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmitri Lebedev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.com/news/zhizn-komandy/1785-anketa-krumkacha-dmitrij-lebedev
  3. Денис Сащеко и Дмитрий Лебедев перешли в «Городею»
  4. Семеро футболистов продлили контракты с «Городеей»
  5. “Городея” продлила контракты с Лебедевым, Ковбом и Павлючеком
  6. Лебедев, Башилов, Павлючек и еще пять игроков продлили контракты с “Городеей”
  7. “Городея” на год продлила контракты с Лебедевым и Архиповым
  8. Дмитрий Лебедев покинул “Городею”
  9. Дмитрий Лебедев стал игроком “Крумкачей”
  10. Дмитрий Лебедев ушел из “Крумкачей”
  11. Официально: Лебедев и Левицкий - игроки “Белшины”
  12. “Белшину” покинуло 10 футболистов
  13. Дмитрий Лебедев вернулся в НФК “Крумкачы”
  14. Дмитрий Лебедев покинул “Крумкачы”
  15. Дмитрий Лебедев стал игроком “Белшины”
  16. Дмитрией Лебедев стал игроком “Островца”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Астравец
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Салігорску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск