wd wp Пошук:

Дзень адзінства балтаў

Дзень Балцкага адзінства ў Шаўляі, на Салдуўскім гарадзішчы
Свята ля Салдуўскага гарадзішча
Фальклорны суполка з Елгавы

Дзень адзі́нства ба́лтаў, або Дзень балцкага адзінства (літ.: Baltų vienybės diena, лат.: Baltu vienības diena) — свята ў Літве і Латвіі, якое адзначаюць 22 верасня, ушаноўваючы перамогу аб’яднаных войскаў земгалаў і жамойтаў над крыжаносцамі Лівонскага ордэна ў 1236 годзе ў бітве пры Саўле. Свята было афіцыйна ўведзена ў 2000 годзе рашэннем сеймаў Літвы і Латвіі. Таксама гэтая дата адметна тым, што прыпадае на восеньскае раўнадзенства, таму яна мае вялікі сімвалічны сэнс пераемнасці пакаленняў.

Упершыню Дзень балцкага адзінства быў адзначаны энтузіястамі з Шаўляя і Елгавы ў 1986 годзе, на 750-годдзе бітвы. Затым святкаваць сталі штогод. Ад 1995 года да святкавання далучылася самакіраванне Ёнішкскага раёна, а потым пра ўгодкі перамогі пачалі ўзгадваць і ў іншых літоўскіх і латышскіх гарадах. У 2008 годзе латышы прапанавалі балтам усяго свету браць удзел у свяце. 25 верасня 2011 года прадстаўнікі ўсіх раённых самакіраванняў Шаўляйскага павета разам з кіраўнікамі Елгаўскага і Дабэльскага краёў Латвіі ўзялі ўдзел у сумесным святкаванні 775-х угодкаў перамогі.

Сімвалам свята з’яўляюцца вогнішчы, якія прыхільнікі адзінства балцкіх народаў запальваюць на гарадзішчах і ўзгорках. Не зважаючы на тое, што ў наш час засталося толькі два балтамоўныя народы, у шэрагу мясцовасцей, дзе раней таксама жылі або жывуць цяпер балты, таксама адзначаюць гэта свята. У 2009 годзе вогнішчы былі запалены на 57 узгорках у Літве, на 8 — у Латвіі, на 1 — у Польшчы і на 1 — у Беларусі[1]. У 2014 годзе акрамя Латвіі і Літвы вогнішчы былі запалены пад Мінскам, у Цвяры і Ржэве, на Сувальшчыне, у Нідэрландах, Германіі і нават на Тыбеце.[2]

За прыкладам балтаў падчас восеньскага раўнадзенства пачалі паліць вогнішчы таксама і прадстаўнікі і нашчадкі фіна-ўгорскіх народаў.[3]

Зноскі

  1. Baltų vienybė. Aukuras Архівавана 27 верасня 2013.
  2. Жамойты запалілі агнёў больш за ўсіх

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Святы Латвіі
Катэгорыя·Святы Літвы
Катэгорыя·Балты