wd wp Пошук:

Земгалы

Земгалы (рус.: земигола) — усходнебалцкае племя, якое жыло ў парэччы Ліелупе (цяпер сярэдняя частка Латвіі), блізкае мовай да латгалаў. У 11 — пач. 13 ст. знаходзіліся на стадыі разлажэння племяннога ладу і фарміравання феадальных адносін. Займаліся ў асноўным ральным земляробствам. У 13 ст. змагаліся супраць нямецкай каланізацыі, але да 1290 года трапілі пад уладу Лівонскага ордэна. Зліўшыся з іншымі ўсходнебалцкімі плямёнамі ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны, з’яўляюцца продкамі сучасных латышоў.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Земгале
Гісторыя Латвіі
Балты