wd wp Пошук:

Джэнет Бэкхаўс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэкхаўс. Джэнет Мойра Бэкхаўс (8 лютага 1938 — 3 лістапада 2004) — англійская вучоная, куратар рукапісаў у Брытанскім музеі і вядучы спецыяліст у галіне ілюмінаваных манускрыптаў.

Ранняе жыццё і адукацыя

Джэнет Бэкхаўс нарадзілася ў Коршаме(англ.) бел., Уілтшыры, у сям’і Джозефа Холма і Джэсі Чыверс Бэкхаўсаў. Яе бацька быў прадаўцом кармоў для ската. Яе брат Джон Дэвід Бэкхаўс стаў скульптарам і аўтарам.

Бэкхаус вучылася ў Стонарскай школе(англ.) бел. і Бедфардскім каледжы ў Лондане(англ.) бел.. У Бэдфардзе яна працавала з Ліліян Пенсан(англ.) бел. і палеографам Фрэнсісам Уормальдам(англ.) бел.[2].

Кар’ера

У 1962 годзе Бэкхаус пачала працаваць у аддзеле рукапісаў Брытанскага музея ў якасці памочніка захавальніка заходніх рукапісаў[3]. У гэтай ролі, яна каталагізавала дакументы ўнучкі Байрана лэдзі Эн Блант(руск.) бел., суправаджала рукапіс цара Івана Аляксандра ў Балгарыю ў 1977 годзе і Ліндзісфарнскае Евангелле, якое выстаўлялася ў Дарэмскім саборы ў 1987 годзе ў гонар 1300-годдзя са смерці Кутберта(руск.) бел.. Яна таксама сумесна з Лэслі Уэбстэр(англ.) бел. арганізоўвала ў 1991 выстаўку англа-саксонскіх артэфактаў і рукапісаў у Брытанскім музеі.

Бэкхаус была членам Таварыства Генры Брэдшоў(англ.) бел., супрацоўнікам Каралеўскага таварыства старажытнасцей(руск.) бел., і служыла ў якасці дарадцы ў Нацыянальным фондзе мастацких калекцый(англ.) бел.. Яна была абраная членам Міжнароднага камітэту лацінскай палеаграфіі (фр.: Comité Internationale de Paléographie Latine) у 1993 годзе. Яна рэдагавала матэрыялы Харлакстонскага сімпозіуму па медіявістыцы ў 1998 годзе. Яна пайшла на пенсію з Брытанскай бібліятэкі ў якасці куратара манускрыптаў у 1998 годзе. Да канца сваёй кар’еры «яна мела міжнародную рэпутацыю адной з самых выдатных вучоных у сваёй галіне»[4].

Бэкхаус памёрла ў 2004 годзе ад рака ва ўзросце 66 гадоў у Баце[5] Яна была аўтарам публікацыі «A Masterpiece Reconstructed: The Hours of Louis XII» (2005), якая была апублікавана пасля яе смерці[6]. Фэстшрыфт(руск.) бел. «Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse» быў апублікаваны з нагоды яе выхаду на пенсію пад рэдакцыяй Мішэль Браўн і Скота МакКендрыка (1998)[7][8].

Абраная бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Stratford, Jenny (2005). “Janet Backhouse (1938-2004)”. Gazette du Livre Médiéval 46 (1): 108–109. https://www.persee.fr/doc/galim_0753-5015_2005_num_46_1_1898.
  3. Pamela Porter and Shelley Jones, «Janet Backhouse: Colleague and Friend», in Michelle P. Brown and Scot McKendrick (eds), Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse (London: The British Library, 1998), p. 11.
  4. Obituary in The Times, 29 December 2004. Accessed 3 August 2010.
  5. Stratford, Jenny (2005). Janet Backhouse (1938-2004). pp. 108–109. https://www.persee.fr/doc/galim_0753-5015_2005_num_46_1_1898.
  6. Evans, Mark; Backhouse, Janet; Kren, Thomas; Turner, Nancy (2005) (in en). A Masterpiece Reconstructed: The Hours of Louis XII. Getty Publications. ISBN 978-0-89236-829-7. https://books.google.com/?id=rh02AgAAQBAJ.
  7. Pamela Porter and Shelley Jones, «Janet Backhouse: Colleague and Friend», in Michelle P. Brown and Scot McKendrick (eds), Illuminating the Book: Makers and Interpreters: Essays in Honour of Janet Backhouse (London: The British Library, 1998), p. 11.
  8. De Hamel, Christopher (2005). Janet Backhouse (1938-2004). pp. 554.
  9. Backhouse, Janet (1979) (in en). The illuminated manuscript. Phaidon. https://books.google.com/?id=60brAAAAMAAJ.
  10. Backhouse, Janet (1985) (in en). Books of Hours. British Library. https://archive.org/details/booksofhours00back.
  11. Backhouse, Janet (1988) (in en). The Becket Leaves. British Library. https://books.google.com/?id=jflvAAAAIAAJ.
  12. Backhouse, Janet (1990) (in en). The Bedford Hours. British Libr.. https://books.google.com/?id=oHtIAQAAIAAJ.
  13. Backhouse, Janet (1993) (in English). The Isabella breviary. London : The British Library. https://trove.nla.gov.au/version/28843413.
  14. Backhouse, Janet (1997) (in en). The Illuminated Page: Ten Centuries of Manuscript Painting in the British Library. British Library. https://books.google.com/?id=q25IAQAAIAAJ.
  15. Backhouse, Janet (1997) (in en). The Hastings Hours. Pomegranate. https://books.google.com/?id=s9NeMGhRiUQC.
  16. Backhouse, Janet (1999-01-01) (in en). The Sherborne Missal. University of Toronto Press. https://books.google.com/?id=hd7dRk4CCkoC.
  17. Backhouse, Janet (2000-01-01) (in en). Medieval Rural Life in the Luttrell Psalter. University of Toronto Press. https://books.google.com/?id=JYISrn9TUrwC.
  18. Backhouse, Janet (2001-01-01) (in en). Medieval Birds in the Sherborne Missal. University of Toronto Press. https://books.google.com/?id=0btarSB0uwYC.
  19. Backhouse, Janet (2004) (in en). Illumination from Books of Hours. British Library. https://books.google.com/?id=f4EyAQAAIAAJ.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2004 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уілтшыры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Медыявісты
Катэгорыя·Памерлі 3 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе