wd wp Пошук:

Евангелле з Ліндзісфарна

Евангелле з Ліндзісфарна — ілюстраваная рукапісная кніга (Ілюмінаванае евангелле), якая змяшчае тэксты евангелляў ад Матфея, Марка, Лукі і Іаана на лацінскай мове. Кніга створана ў Ліндзісфарне ў Нартумбрыі ў канцы VII — пачатку VIII стагоддзя. Гэты манускрыпт з’яўляецца вельмі яркім прадстаўніком групы так званых «астраўных Евангелляў» — рукапісных кніг, створаных ірландскімі (кельцкімі) манахамі ў VIIIX стагоддзях і змяшчае мноства мініяцюр, выкананых у кельцка-англасаксонскім стылі.

Мяркуецца, што Евангелле з Ліндзісфарна — праца манаха па імені Эадфрыт(англ.) бел., які стаў епіскапам Ліндзісфарна ў 698 годзе, а памер у 721 годзе. Бягучыя даследаванні паказваюць на дату стварэння каля 715 года. Мяркуецца, што кніга была створана ў гонар святога Кутберта. Евангелле багата ілюстравана ў астраўным стылі і, першапачаткова, валодала ўпрыгожаным каштоўнасцямі акладам, створаным Білфрытам Пустэльнікам(англ.) бел. у VIII стагоддзі. Падчас рэйдаў вікінгаў на Ліндзісфарн абклад, аднак, быў згублены, а замену яму зрабілі толькі ў 1852 годзе. Тэкст напісаны астраўным шрыфтам.

У X стагоддзі епіскапам Ліндзісфарнскім Алдрэдам(руск.) бел. быў выкананы пераклад Евангелляў на стараанглійскую мову. Пераклад быў запісаны паміж радкоў лацінскага тэксту. Гэта адзін з першых перакладаў(англ.) бел. Евангелляў на англійскую мову.

Кніга была набыта сэрам Робертам Котанам у клерка Парламента(англ.) бел. Роберта Боўера(англ.) бел. ў пачатку XVII стагоддзя. У XVIII стагоддзі бібліятэка Котана была набыта Брытанскім музеем. Адтуль кніга трапіла ў Брытанскую Бібліятэку ў Лондане.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Брытанская бібліятэка Lindisfarne Gospels Праверана 12 снежня 2018.
  2. 1 2 Make Lists, Not War — 2013.
  3. http://www.europeana.eu/portal/record/2063624/UK_280_001.html Праверана 6 мая 2016.
  4. 1 2 http://www.bl.uk/onlinegallery/sacredtexts/lindisfarne.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ілюмінаваныя Евангеллі
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гіберна-саксонскія рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Котанаўская бібліятэка