wd wp Пошук:

Дарэмскі сабор

Від на сабор з Дарэмскага замка.

Дарэмскі сабор Хрыста, Дзевы Марыі і Св. Катберта (Durham Cathedral) — першы ў Вялікабрытаніі помнік, унесены (нароўні з суседнім Дарэмскім замкам) у лік аб’ектаў Сусветнай спадчыны. Уяўляе сабой найчысты ўзор нарманскага раманскага стылю.

Гісторыя

Сабор у Дарэме каля мяжы з Шатландыяй быў закладзены ў 1093 г. паводле рашэння першага дарэмскага біскупа Вільгельма дэ Сен-Кале. Яго размяшчэнне на вяршыні ўцёса і магутныя сцены былі закліканы выконваць не столькі эстэтычную, колькі абарончую функцыю. Будаўніцтва скончыў пераемнік Вільгельма, біскуп Ранульф Фламбард. Пасля асвячэння сабора ў яго перанеслі галоўныя святыні Дарэма — моцы Катберта Ліндысфарнскага і Освальда Нартумбрыйскага.

У XII ст. да храма была прыбудавана гатычная капэла Дзевы Марыі, у якой змешчаны мошчы храніста Беды Вялебнага і кардынала Томаса Лэнглі (1363—1437). Падчас Англійскай рэфармацыі пышныя грабніцы святых былі знішчаны, а бенедыкцінскія манахі распушчаны па дамах. Олівер Кромвель трымаў у саборы ўзятых у палон пры Данбары шатландцаў, шматлікія з якіх пахаваны тут жа ў брацкай магіле.

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2021.
  2. https://www.achurchnearyou.com/
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Англіканскія саборы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Дарэм (Англія)
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў раманскім стылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі