wd wp Пошук:

Джордж Мерэдзіт

Джордж Мерэдзіт (англ.: George Meredith; 12 лютага 1828, Портсмут — 18 мая 1909, Бокс-Хіл) — выбітны англійскі празаік пісьменнік-раманіст і паэт віктарыянскай эпохі. Аўтар лірычных філасофскіх вершаваных цыклаў, раманаў, аповесцяў і апавяданняў. Таксама займаўся журналістыкай.

Біяграфія

Джордж Мерэдзіт нарадзіўся ў партовым горадзе Портсмут на поўдні Англіі. Прозвішча Мерэдзіт (англ.: Meredith) — валійскае па паходжанні, і ў сям’і існавала легенда, што іх род узыходзіць да старадаўніх валійскіх каралёў. Дзед і бацька Джорджа былі партовымі краўцамі[7], а маці — дачкой мясцовага шынкара. У Портсмуце Мерэдзіты валодалі майстроўняй, якая пастаўляла флёцкае абмундзіраванне.

Калі Джорджу споўнілася пяць гадоў, памерла яго маці. Маленства будучага пісьменніка было азмрочана вымушаным сірацінствам і адчужанасцю ад новай сям’і свайго бацькі.

На грошы памерлай маці ў чатырнаццацігадовым узросце Джорджа адправілі ў Германію, дзе ў 18421844 гг. ён навучаўся ў школе мараўскіх братоў у мястэчку Нойвід. У Германіі Мерэдзіт захапіўся вывучэннем нямецкай мовы і літаратуры. Знаёмства з творчасцю нямецкіх рамантыкаў і постаццю Іагана Вольфганга Гётэ мела істотнае значэнне для будучага пісьменніка і паўплывала на яго раннюю фантастычную аповесць «Фарына» (англ.: Farina, 1857)[8].

У 1844 годзе Мерэдзіт вярнуўся ў Англію і стаў вучнем лонданскага адваката, які збіраў у сваім доме зацікаўленую літаратурай моладзь. Тут Мерэдзіт пазнаёміўся з Мэры Элен Нікалс (англ.: Mary Ellen Nicolls), дачкой раманіста Томаса Лава Пікака (англ.: Thomas Love Peacock)[9], з якой у 1849 годзе пабраўся шлюбам: на той час Джорджу было 21, а Мэры — 28[7]. Неўзабаве пасля шлюбу Мерэдзіт кідае заняткі юрыспрудэнцыяй і цалкам аддаецца літаратуры.

У 1849 годзе публікуе свой першы верш і знаёміцца з Чарльзам Дзікенсам, які садзейнічае літаратурнаму дэбюту юнага літаратара, публікуючы яго вершы ў сваім часопісе «Хатняе чытанне». У 1851 годзе выходзіць яго першы паэтычны зборнік «Вершы» (англ.: Poems) з прысвячэннем Томасу Пікаку. Зборнік прыхільна сустрэў Альфрэд Тэнісан[9].

Джордж Мерэдзіт, каля 1863 г.

Сямейныя акалічнасці і цяжкасці матэрыяльнага становішча вымусілі Мерэдзіта на некалькі год прыпыніць літаратурную дзейнасць. Толькі ў 1855 годзе быў надрукаваны яго празаічны твор «Галенне Шагпата» (англ.: The Shaving of Shagpat) — фантастычная аповесць, стылізаваная пад чароўныя казкі «Тысячы і адной ночы».

Работа над першым буйным раманам «Выпрабаванне Рычарда Феверэла» супала з разрывам сямейных адносін з Мэры Элен Нікалс. У 1858 годзе яна захапілася маладым мастаком прэрафаэлітам Генры Уолісам (18301916) і, нічога не патлумаўшы мужу, пакінуўшы сына Артура з’ехала ў Італію, дзе памерла ў 1861 годзе. Выдадзеная ў 1862 годзе паэма «Сучаснае каханне» (англ.: Modern Love), як і раман «Выпрабаванне Рычарда Феверэла», сюжэтна і тэматычна перагукаюцца з гэтым перыядам жыцця пісьменніка[7].

У 1864 годзе Мерэдзіт ажаніўся ў другі раз з напаўфранцужанкай Мары Вальямі (англ.: Marie Vulliamy). Гэты шлюб стаў удачным, але кволае матэрыяльнае становішча вымушала Мерэдзіта займацца літаратурным прыробкам — супрацоўнічаў з газетамі «Ірсвіч Джорнел» і «Морнінг Пост», кансультаваў выдавецтва Чапмен і Хол. У 1866 (пасля падарожжа ў Італію) набыў дом у графстве Сурэй, у якім жыў да сваёй смерці[10]. У 1868 годзе жорстка раскрытыкаваў першы раман Томаса Хардзі «Бядняк і лэдзі», успрыняўшы гэты твор як літаратурную падробку чарговага графамана[11].

У 1877 годзе ў Лонданскім універсітэце Мерэдзіт прачытаў публічную лекцыю «Аб камедыі і прымяненне камічнага духа», якая сёлета ж была надрукавана ў часопісе «Нью Квотэрлі» пад назвай «Эсэ пра камедыю» (англ.: Essay on Comedy). У 1897 годзе «Эсэ» было выдадзена асобным выданнем. У гэтым эсэ Мерэдзіт выклаў і абагульніў свае эстэтычныя погляды[12]. Гэта эстэтычны маніфест пісьменніка, створаны ў перыяд росквіту яго талента з улікам дваццацігадовага досведу раманіста. Тут абагульняюцца яго мастацкія адкрыцці і роздумы пра задачы мастацтва, сатыру, гумар і прыроду камічнага[13].

У 1879 годзе выходзіць раман «Эгаіст» — найвядомейшы раман Джорджа Мерэдзіта, які прынес аўтару літаратурную славу. Пасля выхаду «Эгаіста», стварэнне якога запатрабавала грандыёзных высілкаў, творчая энергія пісьменніка стала няўхільна спадаць[14]. Проза позняга Мерэдзіта характарызуецца надзвычайнай стылістычнай ускладненасцю, за што літаратурныя крытыкі часта папракалі яго за вычурную манеру стылю і завелюмаваную трывіяльнасць[15].

Бліжэй да канцу жыцця Мерэдзіт стаў прызнаным метрам англійскай літаратуры: пасля Тэнісана ён быў прэзідэнтам Таварыства аўтараў; у 1905 годзе быў узнагароджаны Ордэнам за заслугі каралём Эдуардам VII[7].

Памёр у сваім доме ў Бокс Гіле (Сурэй)[7].

Творчасць

Джордж Мерэдзіт увайшоў у гісторыю літаратуры як прадаўжальнік рэалістычнай традыцыі класічнага раману сярэдзіны XIX стагоддзя і разам з тым як адзін з стваральнікаў сацыяльна-псіхалагічнага раману найноўшага часу[8]. Яго празаічныя творы, выбудаваныя з улікам рознабаковага досведу папярэднікаў (асабліва Генры Філдынга), сталі злучальным звяном паміж літаратурнай эпохай Ч. Дыкенса і У. Тэкерэя, з аднаго боку, і эпохай літаратурнага мадэрнізму — з іншай[16].

Літаратурная слава Дж. Мерэдзіта дасягнула свайго піку на мяжы XIXXX стст., калі яго раманы чыталі Роберт Стывенсан, Оскар Уайльд, Бернард Шоу, Герберт Уэлс, Артур Конан Дойл і Арнольд Бенет. Паступова актуальнасць яго твораў пачала спадаць, і бліжэй да сярэдзіны XX ст., перастала быць часткай літаратурнага працэсу.

Любімыя аўтары Мерэдзіта — Арыстафан, Уільям Шэкспір, Іаган Вольфганг фон Гётэ, Мальер, Мігель Сервантэс, Віктор Гюго[17]. Джордж Мерэдзіт аказаў непасрэдны ўплыў на творчасць такіх аўтараў, як Роберт Льюіс Стывенсан, Джозеф Конрад і Джон Галсуорсі[9].

Творы

Джордж Мерэдзіт, каля 1897 г.

Эсэ

Аповесці

Раманы

Паэзія

Зноскі

  1. 1 2 3 Seccombe T. Meredith, George (DNB12) // Dictionary of National Biography, second supplement / S. LeeLondon: Smith, Elder & Co., 1912.
  2. George Meredith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Мередит Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Канторович И. Б. Мередит // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 4. — С. 772–773.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. 1 2 3 4 5 G. Meredith 1963, Introduction (first page)
  8. 1 2 Михальская Н. П. 2007, 263
  9. 1 2 3 Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 368
  10. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 376
  11. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 416
  12. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 379
  13. Михальская Н. П. 2007, 264
  14. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 390—391
  15. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 376
  16. Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова 2004, 367
  17. Михальская Н. П. 2007, 265

Літаратура

Спасылкі

Джордж Мерэдзіт на сайце «Internet Movie Database» (англ.) 

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле
Памерлі ў Сурэі
Нарадзіліся 12 лютага
Памерлі ў Бокс-Хіле
Пахаваныя ў Англіі
Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Нарадзіліся ў 1828 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Англамоўныя пісьменнікі
Памерлі ў 1909 годзе
Асобы
Англамоўныя паэты
Паэты паводле алфавіта
Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Памерлі 18 мая
Паэты Вялікабрытаніі
Нарадзіліся ў Портсмуце (Англія)
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных