wd wp Пошук:

Герберт Уэлс

Герберт Джордж Уэлс (англ.: Herbert George Wells; 21 верасня 1866 — 13 жніўня 1946) — брытанскі пісьменнік і публіцыст. Аўтар вядомых навукова-фантастычных раманаў «Машына часу», «Чалавек-невідзімка», «Вайна светаў» і іншых, дзякуючы якім і стаў сусветна вядомым празаікам. Акрамя гэтага, менавіта з-за сваёй творчасці ў сферы навукова-фантастычнай літаратуры і застаўся ў памяці наступных пакаленняў. Фактычна, з’яўляецца адным з “бацькоў” літаратурнага жанра, як і Жуль Верн з Х’югам Гернсбекам. Прыхільнік фабіянства, а таксама, згодна некаторым крыніцам, крытычнага сацыялізму.

Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1888). Доктар біялагічных навук (1942).

Першы літаратурны твор — аповесць «Арганаўты хронасу» (1888; накід рамана «Машына часу», 1895). Аўтар сацыяльна-палітычных твораў, напісаных у навукова-фантастычным жанры: «Востраў доктара Мора» (1896), «Чалавек-невідзімка» (1897), «Вайна светаў» (1898), «Першыя людзі на Месяцы» (1901), «Ежа багоў» (1904), «У дні каметы» (1906) і інш.; сацыяльна-бытавых раманаў: «Колы фартуны» (1896), «Каханне і містэр Люішэм» (1900), «Кіпс» (1905), «Анна-Вероніка» (пра эмансіпацыю жанчыны), «Тона-Бенге» (абодва 1909), «Білбі» (1915) і інш.; .раманаў-трактатаў: «Сучасная утопія» (1905), «Новы Макіявелі» (1911) і інш. У рамане «Вызвалены свет» (1914) узнята праблема выкарыстання атамнай энергіі ў ваенны і мірны час, у кнізе артыкулаў «Вайна, якая скончыць з войнамі» (1914) і рамане «Містэр Брытлінг п’е чашу да дна» (1916) адлюстраваны супярэчлівыя адносіны да І сусветнай вайны. Выступіў з антыфашысцкімі раманамі: «Напярэдадні» (1927), «Самадзяржаўе містэра Паргема» (1930), аповесцю «Гулец у кракет» (1936) і інш. Прапаганда рэлігіі ў аповесцях «Бог — нябачны кароль», «Душа епіскапа» (абедзве 1917) і інш. Аўтар навукова-папулярнай кнігі «Навука жыцця» (т. 1—3, 1930; з Дж. Хакслі), шматлікіх п’ес, кінасцэнарыяў і інш. Уражанні ад паездак у Расію ў кнігах «Расія ў змроку» (1920), «Вопыт аўтабіяграфіі» (1934).

На беларускую мову яго асобныя раманы перакладалі Т. Тамашэвіч і інш. Многія яго творы экранізаваны.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. H.G. Wells // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Уэллс Герберт Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808.
  6. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Выпускнікі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Лейбарысты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1866 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскага Вучылішча правазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікікрыніцы непасрэдна ў артыкуле