wd wp Пошук:

Джон Рашуорт Джэліка

Джон Рашуо́рт Джэ́ліка, 1-ы граф Джэліка (англ.: John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe; 5 снежня 1859, Саўтгемптан20 лістапада 1935, Лондан) — брытанскі адмірал флоту (1919) часоў Першай сусветнай вайны, рыцар Вялікага крыжа ордэна Лазні і Каралеўскага Віктарыянскага ордэна, член Ордэна Заслуг, генерал-губернатар Новай Зеландыі.

Біяграфія

З 15 ліпеня 1872 года служыў у каралеўскіх ВМС, паступіўшы кадэтам на навучальны карабель HMS Britannia[6]. Сапраўдная служба пачалася падчас Егіпецкай вайны 1882 года. З 1888 года служыў у Адміралцействе.

Джэліка паказаў сябе разумным афіцэрам, ён быў папулярны сярод экіпажа і клапаціўся аб дабрабыце і баявым духу сваіх матросаў. У 1888—1891 гадах выконваючы пасаду памочніка дырэктара дэпартамента марской артылерыі.

У 1891 годзе ён быў падвышаны ў званні да камандэра і быў прызначаны на браняносец «Вікторыя», на якім служыў, пакуль той не затануў у 1893 годзе. У 1900 годзе ўдзельнічаў у падаўленні Баксёрскага паўстання ў Кітаі, удзельнічаў у Пекінскай экспедыцыі. З лютага 1902 года па жнівень 1904 года быў памочнікам кантралёра флоту.

З 1 лютага 1905 года па жнівень 1907 года Джэліка быў дырэктарам дэпартамента марской артылерыі і тарпед, у 1907—1908 — контр-адміралам Атлантычнага флоту, у 19081910 займаў пасаду кантралёра флоту і Трэцяга марскога лорда, дамагаючыся сродкаў для мадэрнізацыі флоту і падтрымліваючы распрацоўку новых праектаў дрэдноўтаў і падводных лодак. У 1911 годзе Джэліка стаў намеснікам Джорджа Калагэна, які камандаваў Флотам метраполіі Вялікабрытаніі; у 19121914 быў Другім лордам Адміралцейства; у 1914, з пачаткам Першай сусветнай вайны, узначаліў Гранд-Фліт.

Джэліка камандаваў брытанскім флотам ў Ютландскай марской бітве 31 мая1 чэрвеня 1916 года. 24 чэрвеня 1916 года расійскі імператар Мікалай II узнагародзіў яго ордэнам св. Георгія 3-й ступені.

4 снежня 1916 года стаў Першым марскім лордам і займаў гэтую пасаду больш за год, аж да 24 снежня 1917 года.

У 1918 годзе атрымаў тытул віконта і з верасня 1920 года па лістапад 1924 года быў генерал-губернатарам Новай Зеландыі; вярнуўшыся ў Англію ў чэрвені 1925 года, атрымаў тытул графа; у 19281932 прэзідэнт Брытанскага легіёну.

Напісаў мемуары: «Вялікі флот у 1914—1916: стварэнне, развіццё і дзейнасць» (1920), «Крызіс марской вайны» (1920), «Падводная небяспека» (1934).

21 кастрычніка 1949 года Джэліку і Дэвіду Біці былі адкрыты помнікі на Трафальгарскай плошчы.

Званні

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 John Jellicoe, 1st Earl Jellicoe // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. John Rushworth Jellicoe, 1st Earl Jellicoe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Джеллико Джон Рашуорт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11877610X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  6. Heathcote T. A. The British Admirals of the Fleet 1734–1995. — Pen & Sword Ltdisbn=0 85052 835 6.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Памерлі ў Лондане
Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Кавалеры ордэна Лазні
Асобы
Памерлі ў 1935 годзе
Памерлі 20 лістапада
Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Памерлі ў Кенсінгтоне
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1859 годзе
Генерал-губернатары Новай Зеландыі
Пахаваныя ў Англіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Нарадзіліся ў Саўтгемптане
Кавалеры брытанскага ордэна Заслуг
Нарадзіліся 5 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Удзельнікі Першай сусветнай вайны