Вучэ́бнае су́дна — спецыяльна пабудаванае або пераабсталяванае службова-дапаможнае судна для плавальнай практыкі марскіх курсантаў навучальных устаноў. Тэрмін з’явіўся ў сярэдзіне XIX стагоддзя, аднак фактычна першыя вучэбныя судны з’явіліся значна раней.